Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 109 Хоць ох, але ўдвох. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. "Хоцъ старыя, без здароўя, але ўдвох весялей" (тлум. інф.). Хоць салому еж, а гонару не губі (не траць). Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. "E людзі, якія ні даядуцъ, а на ўборы грошай ні пашкадуюцъ" (тлум. інф.). Хочаш ворага нажыць — грошай пазыч. Карпенка B.M., 1926 г.н., 1984. Заполле Кос. Хочаш, каб воўк быў сыты i козы цэлыя. Екель H.M., 1975 г.н., 1990. Заполле Кос. Так кажуць таму, хто хоча дагадзіць людзям, якія па-рознаму разумеюць жыццё. Хочаш прапасці — навучыся красці. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Хто апарыўся на малацэ, той на халодную ваду дзьмухае. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Той, хто паспытаў бяды, ліха, робіцца асцярожным. Хто багаты, той разумны. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., Заполле Кос. "У багатаго е грошы, ён усяго даб'ецца: у каго грошы, у таго й праўда" (тлум. інф.). Хто ведаў бы дзятла, каб не яго доўгі нос. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра чалавека, які не ўмее трымаць язык за зубамі, разгалошвае сакрэты. Хто вязе, на таго i валяць. Лісок Н.В., 1929 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Хто сумленна выконвае работу, на таго стараюцца ўзваліць яшчэ бол ын. а) Хто добра цягне, на таго i кладуць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. Хто гнуўся, той у магіле апынуўся, а хто агінаўся, той жывы застаўся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра стаўленне да прымусовай працы. Выслоўе савецкага часу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца
24 👁
 ◀  / 290  ▶