Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Хлопец як пастол, а вядзі яго за стол. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Хоцъ брыткі хлопяц, а май навагу, бо гэто хлопяц, можа, яшчэ й замуж за яго пайдзеш" (тлум. інф.). Хоць благое плецянішка, але за ім зацішка. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2002. Заполле Кос. Б л ari — стары, паношаны; б л ari (пра чалавека) — кволы, нядужы. П л е ц я ні ш к а - паліто. "Хоцъ старое паліто, але ратуя ат холаду; хоцъ благенькі мужык, а жонцы заступца" (тлум. інф.). Хоць гаршком называй, толькі ў печ не стаўляй. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Называй, як хочаш, языком шкоды вялікай ні зробіш — перацярплю" (тлум. інф.). Хоць дрыжу, але гонар дзяржу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Пра чалавека, які апрануўся для хворсу, не па пагодзі" (тлум. інф.). Хоць за вала, абы дома не была. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005.Стайкі Стайк. Калі дзяўчыне мінула пара выходзіць замуж, то жаніхоў не выбіраюць, ідуць за таго, хто пасватаўся. Хоць за зайца, абы яйца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так кажуць пра дзяўчыну, якой не церпіцца выйсці замуж, або пра тую, што заседзелася ў дзеўках i жадае пайсці замуж хоць за якога хлопца. Хоць з вадою, абы не з бядою. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. "Кап толькі бяды ні было, пражыцъ можна на вадзе ды хлебГ (тлум. інф.). Хоць не ўежна, то вылежна. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Гулътай хоцъ i не даесъцъ, але наляжыцца ў ахвоту" (тлум. інф.). а) Хоць не ўежна, ды ўлежна. Лушчык В.І,, 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. "Малы заробак, але й праца лёхкая" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 290  ▶