Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 107 "Хвораму чалавеку нічого ні міло, нішто ні радуя, ён думая толькі npa сваю хваробу" (тлум. інф.). Хворс — свінні пад хвост. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. "Hi трэба хварсіць, слаба апранацца ў марос, a трэба дбаць npa здароўя" (тлум. інф.). Хіцер Зміцер, але i Саўка не дурань. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Кажуцъ npa хітраго чалавека, які хацеў абдурыць кагосьці, але ні ўдалося, бо патрапіў на кемліваго" (тлум. інф.). Хлеба перапечка, a дроў поўна печка. Лушчык В Л., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Каб спячы нават невялікую булачку, трэба ўсё роўна напаліць печ. Часам справа здаецца дробязнай, нявартаснай, але i да яе трэба ставіцца сур'ёзна. Хлеб будзе — i да хлеба будзе. Лушчык В Л., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Хлеб не нявестка, які ўдаўся, такі з'есца. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1996. Скураты Квас. "Нявестка - назаўсёды, а хлеб зъесца, які б ні ўдаўся" (тлум. інф.). Хлеб сказаў: "Кінеш стрэльбу i вуду - з табою буду". Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Хлеп патрабуя, кап чалавек аддаваў яму ўвесь час. Калі ж чалавек захопіцца паляўніцтвам ці рыбалоўствам, то хлеба на стале ні будзя" (тлум. інф.). Хлеб, соль ды вада - уся наша яда. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Хлеб, соль ды вада — аснова жыцця. Хлеб-соль еж i праўду рэж. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Нягледзячы на залежнасць ад працадаўцы, кажы праўду. Хлопец на кані едзе, а дзяўчына родзіцца i яму згодзіцца. Ціток І.М., 1969 г.н., 1984. Заполле Кос. Вялікая розніца ў гадах — не перашкода для шлюбу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесца, сурёзна
22 👁
 ◀  / 290  ▶