Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ У яго адна дарога, а ў цябе дзесяць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1995. Альшаніца Квас. "Чалавек пайшоў, паехор, а ты думаяш, перабіраяш, дзе мох падзецца" (тлум. інф.). Хай конь думае, у яго галава вялікая. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Так адкажа чалавек, якому раяць падумаць пра свае паводзіны. Халасты - вочы гастры. Зайка Г.А., 1900 г.н., 1984. Заполле Кос. "Усе вочы на дзяучат, бо вышуквая, выбірая сабе дзерку" (тлум. інф.). Харошая шкурка, ды ліхая натурка. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2005. Размеркі Стайк. "3 твару харошы, а пажывеш зъ йім — зъвер" (тлум. інф.). Хата чужая як свякроў ліхая. Лушчык В. І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "У чужой хаці цяшко жыцъ, як i зъ ліхой съвякрорю, там ні сагрэясъся i ніхто ні паспагадая" (тлум. інф.). Хатняга злодзея не ўпільнуеш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Калі пачне красьці свой, які ведае у хаці хады й выхады, то бяды ні абярэсъся" (тлум. інф.). Хату збудаваць - не скрынку збіць. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Косава. Будоўля патрабуе шмат часу, шмат намаганняў. Хацеў злавіць злодзея, ды сам папаўся. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Пра крывадушнага чалавека, махляра. Хвалілася свіння, што гаўна есці не будзе. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. Кажуць пра чалавека, які абяцаў не рабіць больш штосьці дрэннае, але яму няма веры. Хвораму нічога не міла. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 290  ▶