ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 105 а) У скорага на пупе, у лявага на дупе. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Л я ВЫ — ЛЯНІВЫ. У страха вочы вялікія. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. "Баязьлівы й пня баіцца" (тлум. інф.). У судзе багаты рэдка вінаваты. Собаль П.З., 1927 г.н., 2003. Квасевічы Квас. "Рэдка вінаватьі, бо аткупіцца" (тлум. інф.). У сэрца (у душу) не заглянет. Бакіевіч А.К., 1918 г.н., 2003. Косава. Усякая матка хваліць свае дзіцятка. Максімчык А.Р., 1897 г.н., 1975. Заполле Кос. У Тамаша жонка хараша, а ў Рыгора — хоць вывезі з двора. Щток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос. "Бо Тамаш ніколі ні скажа на людзях пра сваю жонку кепскаго слова, а Рыгор як нагаворыць, то хоць з двара вывозъ" (тлум. інф.). У ціхім балоце чэрці водзяцца. Лісок Н.В., 1929 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Ніхто ні загляне ў душу чалавека: з выгляду ціхмяны, рахманы, а тоіць буру ў сабе" (тлум. інф.). У чужое шчасце не ўкупішся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. "Чужое шчасъце сабе ні забярэш" (тлум. інф.). У чужой старане не так сонца свеціць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Усё інакш на чужыні, цяшко привыкнуцъ i да людзей, i да звычаёў, i да клімату" (тлум. інф.). У чужую душу не заглянет. Мажэйка І.М., 1969 г.н., 1984. Бялавічы Кос. У чужым воку парушынку згледзіць, а ў сваім бервяна не бачыць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Пра таго, хто заўважае чужыя хібы, але не бачыць сваіх
26 👁