Старонка 130
◀ / 290 ▶
Я не зямля, усіх не пабяру. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас. Так кажа той, хто не хоча ці не можа памагчы. Я не людзі, але і ты не чалавек. Галабурда Л.П., 1962 г.н., 1978. Заполле Кос. Так кажуць у адказ на абвінавачанне ў дрэнных паводзінах. Я не сонца: усіх не сагрэю. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Кажуць, калі дзеці спадзяюцца на дапамогу старых, ужо нямоглых бацькоў. Ятроўка горш за воўка. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Ятроўка – мужава сястра. Яшчэ таго Бог не ўрадзіў, хто б д'яблу дагадзіў. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Так кажуць, калі хочуць падкрэсліць нясцерпны характар чалавека.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶