Як у голаў зайдзе, то і на печы знайдзе. Верабей К.С., 1963 г.н., 1978. Заполле Кос.
Як хачу, так па бацьку плачу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Чалавек вольны ў паводзінах.
Як хлеб на возе, то няма бяды ў дарозе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
Г. зн. галодны не будзеш.
а) Як хлеб у возе, то і абед у дарозе. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк.
Як хочаш памагчы, то лепей памаўчы. Голуб І.В., 1931 г.н., 2002. Скураты Квас.
Часам парады чужога чалавека дакучаюць, збіваюць з толку.
Як хто есць, так і робіць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размеркі Стайкі.
Як чалавек здаровы, то і багаты. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Як чуюць, то начуюць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
Да добрага, спагадлівага чалавека прытуліцца кожны, тым болей жабрак.
Як яны людзі, то і я чалавек. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Як альбы-якіх прымаюць за людзей, то й мяне лічэця чалавеком" (тлум. інф.).
Яму Бог не дагодзіць. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2003. Косава.
"Пра буркліваго, усім не задаволенаго чалавека" (тлум. інф.).
Яму гавары, а ён дагары. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос.
Пра непаслухмянага, упартага чалавека.
Яму хоць плюй у вочы, скажа: дождж ідзе. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Пра бессаромнага чалавека.
83 👁