Аддай рукамі, будзеш забіраць нагамі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Бывая, пазычыш каму што, то папаходзіш, каб аддаў" (тлум. інф.). а) Даў рукамі, хадзі нагамі. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас. "Пазычыць лёхко, а пасьля папаходзіш, каб вярнуць пазычанае" (тлум. інф.). Аддам на святыя ніколі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра чалавека, які клянецца аддаць пазыку, але якому няма веры. Ад думкі галава баліць. Жук Дз.А., 1919 г.н., 1995. Жамайдзякі Міл. Звычайна кажуць тады, калі нешта моцна турбуе, палохае нявырашанасцю, вымагае пільнага абдумвання. Адзін Бог без граху. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2002. Заполле Кос. Кажуць, калі спрабуюць апраўдаць, патлумачыць свае ці чужыя ўчынкі, паводзіны, на думку іншых людзей, не зусім прыстойныя. Адзін Бог святы ведае, што будзе. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Адзін дуб у полі — то не лес. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 1996. Бялавічы Кос. Без людзей, без людской падмогі не пражывеш. Адзін з'еш вала — адна хвала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Кажуць, калі хваляць гасціннага чалавека, упікаючы гэтым скупога. Адзін раз густа, а другі пуста. Грынчык Н.І., 1944 г.н., 2008. Івацэвічы. Пра непрактычнасць, марнатраўства іншага чалавека. Адзін раз схлусіш — другі не паверуць. Дакучыц С.Р., 1929 г.н., 1996. Ятвезь Квас. Адзін скача, другі плача, трэці песенькі пяе. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл. Пра разнастайнасць, рознабаковасць, непрадказальнасць жыцця.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
131 👁