Хто гуляе змоладу, той памрэ з голаду. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос.
"Гультай на старасьці нічога ні мая: ні дома, ні сям'і" (тлум. інф.).
Хто дбае, той і мае. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
"Хто дбайны гаспадар, у таго дастаток у хаці" (тлум. інф.).
а) Хто як дбае, так мае. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
Хто ззамаладу працуе, той на старасці пануе. Шчурскі У.Ф., 1911 г.н., 1996. Альшаніца Квас.
Хто з языком, той з пірагом. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
Чалавека, здольнага да слова, вітаюць усюды.
Хто знае, хто ведае, той добра абедае, а хто не знае, не чуе, той дома не начуе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
У жыцці трэба быць дапытлівым, цікаўным.
Хто каля вады ходзіць, то памочыцца, а каля дабра — пажывіцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Які б ні быў чалавек, а паквапіцца на дармовае" (тлум. інф.).
Хто каму годзіць, той сабе шкодзіць. Голуб І.В., 1931 г.н., 2002. Скураты Квас.
Іншым памагай, але і сябе глядзі.
Хто капейку не беражэ, той сам рубля не варты. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Косава.
Пра эканомнасць, ашчаднасць.
Хто коней мяняе, у таго хамут гуляе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос.
Хто шукае яшчэ лепшага, чым у яго ёсць, страціць усё.
Хто мае дочкі — ходзіць без сарочкі. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос.
"За дочкамі трэба даць пасах, таму бацькі апошняе аддаюць, выдаючы йіх замуж" (тлум. інф.).
101 👁