Хто мае пчолы, той мае мёд, хто мае дзеці, той мае смурод. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Так адкажуць таму, хто папракне за непарадак у хаце. Хто малады ажаніўся, той не памыліўся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Маладому ляхчэй ажаніцца, чым пажылому. І сілы, кап пабудавацца, абжыцца, у маладого болей" (тлум. інф.). Хто на неба пазірае, той без хлеба падыхае. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Міл. "Хто ано чакая, кап хутчэй сонцо зайшло, хто ляніцца рабіць, той хлеба ні мецьмя" (тлум. інф.). Ано — толькі. Хто не нарадзіўся, той паміраць не будзе. Куратнік І.С., 1915 г.н., 1997. Гічыцы Ягл. Хто не робіць, той нічога не мае. Максімчык В.У., 1933 г.н., 2002. Бялавічы Кос. Хто нічога ў хляве не трымае, той убытку не мае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. "У каго німа ні каровы, ні сьвіней, у таго нічого ні прападзя, яму перажываць німа чаго" (тлум. інф.). Хто новага не мае, той старому рад. Зайка А.М., 1968 г.н., 1983. Заполле Кос. Трэба задавальняцца тым, што ёсць. Хто парася ўкраў, таму ў вушах пішчыць. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл. Хто адчувае за сабою віну, той не мае спакою. Хто прастуе, той дома не начуе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. "Хто ходзіць нацянькі, часта блудзіць" (тлум. інф.). Хто працуе, той і мае. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Хто старанны, дбайны ў працы, у таго дастатак у хаце. Хто пра што, а цыган пра сала. Зайка С.М., 1947 г.н., 2005. Косава. Што каму рупіць, той пра гэта і гаворыць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁