Хоць ох, але ўдвох. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. "Хоць старыя, без здароўя, але ўдвох весялей" (тлум. інф.). Хоць салому еж, а гонару не губі (не траць). Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. "Е людзі, якія ні даядуць, а на ўборы грошай ні пашкадуюць" (тлум. інф.). Хочаш ворага нажыць — грошай пазыч. Карпенка В.М., 1926 г.н., 1984. Заполле Кос. Хочаш, каб воўк быў сыты і козы цэлыя. Екель Н.М., 1975 г.н., 1990. Заполле Кос. Так кажуць таму, хто хоча дагадзіць людзям, якія па-рознаму разумеюць жыццё. Хочаш прапасці — навучыся красці. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Хто апарыўся на малацэ, той на халодную ваду дзьмухае. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Той, хто паспытаў бяды, ліха, робіцца асцярожным. Хто багаты, той разумны. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., Заполле Кос. "У багатаго е грошы, ён усяго даб'ецца: у каго грошы, у таго й праўда" (тлум. інф.). Хто ведаў бы дзятла, каб не яго доўгі нос. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Пра чалавека, які не ўмее трымаць язык за зубамі, разгалошвае сакрэты. Хто вязе, на таго і валяць. Лісок Н.В., 1929 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Хто сумленна выконвае работу, на таго стараюцца ўзваліць яшчэ больш. а) Хто добра цягне, на таго і кладуць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. Хто гнуўся, той у магіле апынуўся, а хто агінаўся, той жывы застаўся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Пра стаўленне да прымусовай працы. Выслоўе савецкага часу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁