Мікратапаніміка Івацэвіччыны (2018). А. Ф. Зайка

 ◀  / 230  ▶ 
ПРАДМОВА « 5 і недаўгавечныя. Вось тыповае меркаванне наконт гэтага: "Што да лёсу мікратапонімаў, то ён адметны тым, што кожнае найменне вядома выключна невялікай колькасці людзей, сфера яго ўжывання абмежаваная. Вось чаму мікратапанімія зняпраўджвае звыклы погляд пра даўгавечнасць тапонімаў i іх устойлівасць. Мікратапонімы лёгка мяняюцца ці замяняюцца. Яшчэ лягчэй яны знікаюць зусім"*. Цікава было паглядзець, як стасуюцца гэтыя высновы з сабраным мною тапанімічным матэрыялам. На жаль, фундаментальны "Гістарычны слоўнік беларускай мовы"**, што абымае літаратурныя творы XIV—XVIII стагоддзяў, не змяшчае ўласнай лексікі; падрыхтоўка беларускага анамастыкону вызначана як асобная задача беларускай гістарычнай лексікалогіі. Таму давялося звярнуцца наўпрост да крыніц, балазе захавалася нямала старых пісьмовых помнікаў, датычных даследаванага мною абшару. Багата мікратапонімаў утрымліваюць "Пісцовая кніга Пінскага i Клецкага княстваў" (1552—1555 гг.), дзе асобна вылучаецца Вядская воласць з вёскамі Вяда, Тупічыцы, Малая i Вялікая Гаць, Бабровічы, Коланск, "Пісцовая кніга былога Пінскага стараетва" (матэрыялы 1561-1566 гг.), "Рэвізія пушчаў i пераходаў звярыных у Вялікім Княстве Літоўекім", складзеная ў 1559 годзе Рыгорам Baловічам на даручэнне вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, а таксама выпісы з дакументаў, змешчаных у шматтамовых актавых кнігах XVI—XVIII стст. Вялікая колькасць мясцовых мікратапонімаў выяўлена i ў "Актах Слонімскага земскага суда", выдадзеных Віленскай археаграфічнай камісіяй у 1895 годзе. Прагледжаны шматлікія карты, рэвізскія сказкі асобных вёсак, дакументы па камасацыі Косаўскага павета, іншыя крыніцы. Праца з даўнейшымі крыніцамі яшчэ болыд пераканала, якім багатым, яскравым лінгвістычным матэрыялам мы валодаем. А што да зменліваеці мікратапонімаў ці, наадварот, іх жывучасці, то высновы няхай робіць чытач. Каб палегчыць яму выкананне гэтай заданы, у Дадатку пры канцы кнігі ў якасці прыкладу я падаю параўнальныя табліцы мікратапонімаў вёсак Бабровічы i Вяда, выпісаных з крыніц XVI стагоддзя i занатаваных пад час экспедыцыйных даследаванняў у наш час (табл. 1-4). Сучасны Івацэвіцкі раён, так склалася здаўна, уяўна дзеліцца на тры рэгіёны - Быценшчыну, Косаўшчыну i Целяханшчыну, i кожны з іх своеасаблівы, непаўторны, варты пільнага вока i гісторыка, * Карпенко Ю. А. Свойство и источники микротопонимии // Микротопонимия. М.: Изд-во МГУ, 1967. С. 17. ** Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1-37. Мінск: Навука i тэхніка / Беларуская навука
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 230  ▶