Мікратапаніміка Івацэвіччыны (2018). А. Ф. Зайка

 ◀  / 230  ▶ 
ПРАДМОВА і этнографа, i мовазнаўца. Калі Быценшчына ды Косаўшчына знаходзяцца ў арэале гарадзенска-баранавіцкай дыялектнай групы гаворак, то Целяханшчына - заходнепалескай. На фармаванне дыялектнага ландшафту, безумоўна, наклалі адбітак асаблівасці прыроднага характару (на поўдні — балоты, пясчаныя выспы, на поўначы - палі ды светлыя хваёвыя бары), a таксама колішняя адміністрацыйная мяжа паміж Слонімскім ды Пінскім паветамі, якая была канчаткова замацаваная ў выніку рэформы 1565-1566 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім i трывала з нязначнымі зменамі да сярэдзіны XX стагоддзя. Усе гэтыя фактары паспрыялі развіццю самасвядомасці мясцовага люду, праяўленню яго адрознай, своеасаблівай матэрыяльнай i духоўнай культуры. Целяханшчына - гэта ўжо палешукі", пачатак Палесся, а Быценшчына i Косаўшчына - ліцьвіны", "ліцьвінская зямля". Некалі я занатоўваў i мікратапонімы сумежных рэгіёнаў - Pyжаншчыны, а таксама поўдня Слонімшчыны. Гэтыя мясцовасці, як Косаўшчына i Быценшчына, даўней былі часткай Слонімскага павета, а пазней, у міжваеннай Полыдчы, — Косаўскага. Матэрыял гэты таксама дужа цікавы, i, каб ён не страціўся, я вырашыў i яго ўлучыць у кнігу. У слоўніку ўжыты алфавітны парадак размяшчэння матэрыялу. Загалоўнае слова (вылучанае ВЯЛІКІМІ літарамі) пададзена з абазначэннем націску i захаваннем асноўных дыялектных рысаў, а таксама наказанием роду (м., ж., н.) або ліку (мн.). Калі інфармант (інф.) даваў сваё тлумачэнне мікратапоніма, у запісах (вылучаныя курсівам) таксама захоўваліся дыялектныя асаблівасці той ці іншай гаворкі. Пасля кожнага мікратапоніма паказваецца называны аб'ект, населены пункт, у якім занатавана слова, яго адміністрацыйная прыналежнасць (паводле стану на 1 лістапада 2013 года). Мікратапонімы, узятыя з старажытных актаў, маюць адпаведную спасылку на пісьмовую крыніцу. Геаграфічныя аб'екты, выпісаныя адтуль, часта суправаджаюцца звесткамі пра іх памеры ў даўнейшых адзінках вымярэння плошчы — маргах i прутах (1 літоўскі" морг змяшчае 300 прутоў i прыблізна роўны 0,71 гектара
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абект, абекты
10 👁
 ◀  / 230  ▶