Мікратапаніміка Івацэвіччыны (2018). А. Ф. Зайка

 ◀  / 230  ▶ 
П Р А Д М О В А "Мікратапаніміка Івацэвіччыны" - плён маёй шматгадовай працы па збіранні назоваў мясцовых геаграфічных аб'ектаў ва ўсіх 116 вёсках Івацэвіцкага раёна. Кожнае лета выпраўляўся па вёсках, каб запісаць, занатаваць невядомае мне найменне ўрочышча, новы мікратапонім. Каб не згубіліся, каб засталіся... A колькі цікавых, дапытлівых людзей сустрэў я на сваім шляху! 3 якой ахвотай успаміналі яны i найменні, i даўнейшае жыццё. Цеплынёй i радасцю свяціліся вочы. Я іх добра разумеў. Згадваліся тыя сцежкі-дарожкі, палі, сенажаці, азёры ды рачулкі, дзе прайшло іх маленства, пара маладосці, сталыя гады, дзе душа навек зраднілася з дарагімі сэрцу мясцінамі... Прызнаюся шчыра: узяўся за гэтую працу, калі пабачыў, колькі адметных, яскравых, невядомых лінгвістычнай навуцы слоў-назоваў знікла з ужытку паеля вялікага" асушэння балот у 60-х гадах мінулага стагоддзя, пасля высечкі лясоў, страты дарог "звычайных, звечных". Возьмем для прыкладу маё роднае Заполле. Непадалёку ад вёскі ляжаў балотны абшар, якім карыеталіся i людзі з навакольных паселішчаў. Кожная выжарына, нізінка, кожны грудок ці востраў мелі свае назовы. А пасля асушэння ўвесь гэты балотны масіў пачалі называць адным словам: Заялоўе. Адышлі ў нябыт, сталі паціху забывацца такія самабытныя найменні ўрочышчаў, як Аступок, Верацяі, Віжджары, Грабіна, Дрэнніца, Засёкі, Засцёнак, Крывыя Грады, Куціна, Ластавец, Лісічнік, Мядзвёджы, Наддаткі, Пажарыска, Стублы, Уцінкі, Ясюкова ды інш. Мікратапонімы ўзнікаюць у лакальнай людской еупольнасці з натуральнай патрэбы назваць навакольныя аб'екты, каб патлумачыць свайму суседу, таварышу, суразмоўцу месца іх знаходжання. Жыхар вёскі Турная Мікалай Дзядок казаў: "Мы большую частку свайго жыцьця праводзілі ў полі, у лесе, на сенажаці. I кожны з нас ведаў, як называецца тая ці іншая мясьціна, бо інакш ня ведалі б, куды ехаць ці ісьці". Уражвае назіральнасць людзей, іх умение яскравым, дакладным словам ахарактарызаваць геаграфічны аб'ект, яго адметнасць, своеасаблівасць. Абсалютная бальшыня навукоўцаў, што займаюцца пытаннямі мікратапаніміі, трымаюцца думкі, што мікратапонімы зменлівыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абект, абектаў, абекты, кўціна, стўблы
14 👁
 ◀  / 230  ▶