БАБРОВЫ ГРУДОК м. балота. Заполле Кос.
БАБРОЎКА ж. рэчка. Клепачы Варан. Пруж.
БАБЦЯ ж. лес. Графа Патоцкага маці пажадала, каб яе пахавалі ў лесе, у мураваным склепе (інф.). Козіна Быц.
БАБЧЫНЭ н. лес, балота. Святая Воля Святав.
БАГІНСКАЕ н. месца на рэчцы Фядоска. Бялавічы Кос.
БАГНЕЧОК м. азярцо. І рыба там вадзілася, але цяжко было да вады дабрацца: надто грузко (інф.). Даргужы Міл.
БАГОН м. лес, балота. Еськаўцы Варан. Пруж.
БАДЗЯЎШЧЫНА ж. поле. Баравікі Новадзяв. Слон.
БАЖДАЁВА ГАРА ж. горка. Аляксейкі Стайк.
БАЗА ж. частка калгаснага двара. База ў нас пад тапалямі, там вазы стаялі, хамутнік (інф.). Заполле Кос.; найменне хутара. Югалін Дабром.
БАЗЫЛЁВА ГОРКА ж. пагорак. Руда Падст.
БАЙБАКОЎ ГРУД м. сенажаць. Боркі Падст.
БАЙДУН м. поле. Хадоркі Кос.
БАЙКОЎСКАЕ н. поле. Няма таго сяла Байкі, немцы панішчылі, адно поле засталося (інф.). Клепачы Варан. Пруж.
БАЙТУХОВА БЛІЗНІЦА ж. востраў, ніўка на ім. Аброва Абр.
БАКАВЕЦ м. лес. Некалі там стаяла лесьнічоўка, а прозьвішча лесьніка было Бакавец (інф.). Падстарынь Падст.
БАЛАХОЎКА ж. быў хутар у лесе, поле. Магіліцы Вольк.
БАЛАХОЎШЧЫНА ж. балота. Грынкоўшчына Новадзяв. Слон.
БАЛАЧОЎШЧЫНА ж. лес. Гладышы Міл.
БАЛВЕРАЎШЧЫНА ж. фальварак. Кос. вол. Слон. пав. (АВК, т. 14, 1597 г., 617).
БАЛОТА н. урочышча, ніўка. Вялікая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 148); драбналессе, забалочаная нізіна. Сасновы Бор Дабром.; вялікі абшар балота
85 👁