У гэтую плошчу ўваходзілі казённае балота, а таксама забалочаныя землі аброўскага памешчыка Дзюрлікоўскага аж да граніцы з вёскай Спорава (са слоў інфарманта запісаў складальнік). Турная Святав.
БАЛОТО н. частка вёскі Вулькі-Целяханскай. Вулька-Целяханская Целях.
БАЛОТЦО н. балота. Там нізко, вада ні высыхая і ў сухі год (інф.). Заполлё Кос., Галынка Міл.
БАЛОЦЕНСКАЕ н. лес. Манцюты Быц.
БАЛОЦІНА ж. нізкае, куп'істае месца на балоце. Чамялы Вольк.
БАМБЕРАЎКА ж. балотца. Альба Квас.
БАНАДЫСЕВО н. лужок, поле. Заполле Кос.
БАНІФАЦАВЫ ДЗЯЛКІ мн. поле. Хадоркі Кос.
БАНКОВО н. поле. Куляшы Міл.
БАРАБАНОВ ГРУДОК м. балота. Глінная Амяльн.
БАРАВАЯ ж. урочышча, ніўка на 1 морг 10 прутоў. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 118–119); дарога. Дабрынёва Даман.
БАРАВАЯ НІВА ж. поле. Коланск Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 176–177).
БАРАВІКІ мн. поле. Некалі было сяло. За тое, што дапамагалі паўстанцам Каліноўскага, цар расьсяліў людзей. Засталіся ад сяла толькі могліцы (інф.). Хрышчонавічы Квас.
БАРАВІКОВА ж. дарога. Дарога ішла міма хутара чалавека па мянушцы Баравік (інф.). Заполле Кос.
БАРАВІНА ж. лес, а некалі было поле. Зрэзалі лес, хваёвы, баравы, вырабілі на поле. Баравая зямля ўрадлівая, надто жыто харошае расло. Даўней так рабілі: давалі карыстацца тою зямлёю тры гады. Чалавек вырабіць яе, выпытлюе, а тады пасадку, новы лес садзяць (інф.). Бялавічы Кос.; балота, востраў сярод балота ў бок Івацэвічаў. Вяда Выган.; урочышча, пяць нівак. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец.
85 👁