АСТРАЎКІ мн. урочышча, ніва на 12 маргоў. Вяда Вядск. вол.; лес. Заполле Кос., Панкі Люб.; дарога, лес. Сяркі Навадзяв. Слон.
АСТРОЎКА ж. дарога. Там даўней стаяла вёска Астроўка: так казалі старыя людзі (інф.). Заполле Кос.
АСТРОЎКІ мн. лес. Сялец Дабром.; поле. Чамялы Вольк.
АСТРОЎНІЦА ж. балота. Альшаніца Квас.
АСТРОЎСКАЯ ж. дарога. Бусяж Слон. пав. (АВК, т. 22, 1570 г., 370); дарога. Заполле Кос.
АСТУПОК м. лес. Аступок, бо ў балото ўразаецца лес, бор (інф.). Бялавічы Кос.; лес. Аступок, бо лес акружаны балотом. Звычайна яловы лес расьце на аступку (інф.). Ёдчыкі Квас.; лес. Заполле Кос.; востраў. Кругом вострава нізко, гразко (інф.). Хрышчонавічы Квас.
АСЯЛЕЦ м. луг, поле. Альшаніца Квас., Куляшы Міл.
АСЯРОДКІ мн. частка вёскі. Азярцо Падст.; частка вёскі. Любішчыцы Люб.
АЎСІШЧА н. поле. Мілейкі Міл.; урочышча. Пераналоцкая пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 18).
АЎЧЫНЕЦ м. поле. Там аўчынец стаяў даўней, гэдак і поле назвалі (інф.). Быч Стайк., Дубітава Міл.
АЧКОЎКА ж. урочышча, востраў сярод балота. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 120–121).
АШЧЫТАЎКА ж. урочышча, у двух месцах 4 маргі. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 166–167).
АШЫКОЎКА ж. частка вёскі. Любішчыцы Люб.
БАБАРОТА ж. урочышча, ніўка на 1 морг 20 прутоў. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 118–119); круглае поле сярод лесу. Хадакі Жытл.
БАБІН ГРУД м. поле. Аброва Абр.
БАБРОВІШЧА н. мясціна з бабровымі хаткамі на рацэ Фядоска. Заполле Кос.
80 👁