АСІННІК м. лес. Була Міл.
АСІТАВЕЦ м. луг. Дзецьмі хадзілі на Асітавец, шапкі сабе рабілі з сітняку (інф.). Хадакі Жытл.
АСІТАЎКА ж. урочышча, у двух месцах ніўкі на 3 маргі 15 прутоў. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 162–163).
АСКЛЯШОЎ м. горка, балота. Там была травяная мельніца (інф.). Сялец Дабром.
АСОБІЦА ж. урочышча, ніва на 4 маргі. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 168–169); поле. Старыя людзі казалі, што гэтае поле некалі раздавалі чымбарам, кавалям, асочнікам, лоўчым, якія прыслужвалі ў панскім двары (інф.). Няхачава Стайк.
АСОВІК м. балота. Любішчыцы Люб.
АСОВЫ мн. востраў. Здзітаўская пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 21).
АСОВЫ БОР м. лес. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 157).
АСОВЫ ЛЕС м. лес. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 116–117).
АСОЎЕ н. урочышча, ніўка. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 153); паляна ў лесе. Людзі кожным лапіком даражылі, кожну палянку засявалі (інф.). Уласаўцы Жытл.
АСТАПКАВО н. балота. Зараз тарфянік (інф.). Хадакі Жытл.
АСТРАВА мн. поле. Вулька-Целяханская Целях.
АСТРАВЕЦ м. балота. Галік Міл.
АСТРАВОК м. балота. Верашкі Квас.; поле. Волька Вольк.; востраў, на ім ніўка. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 137); балота. Галік Міл., Падстарынь Падст., Юкавічы Стайк.
АСТРАВЫ мн. грады ўздоўж балота. Хрышчонавічы Квас.
88 👁