Старонка 12
◀ / 230 ▶
АЛЕНІ мн. лес. Галенчыцы Ягл.; лес, поле. У лесі пад назвай Алені ёсьць капец, курган. Кажуць, шведы ваявалі, то людзі гічыцкія хаваліся там. Так крычалі: "Галена, Магдалена, выходзьце, шведы паехалі!" (інф.). Гічыцы Ягл. АЛЕХАВЕЦ м. востраў. На гэтым востраві адна альха расьце. Яго Алехаўцом назвалі (інф.). Уласаўцы Жытл.; лес. Ольховы, болоцісты лес (інф.). Козікі Коз. АЛЕХАЎКА ж. поле. Стайкі Стайк. АЛЕШНІКІ мн. лес. Соміна Целях. АЛЕС м. балота. Нізко, болото, дробны алешнік расьце (інф.). Вуглы Быц. У Алесі ано вужэ водзяцца, гразко, нізко (інф.). Плехава Люб. АЛІСЕЕЎКА ж. лес. Кажуць, сяло Алісейкі там было, мор напаў на людзей, вымерлі (інф.). Заполле Кос.; балота. Хрышчонавічы Квас. АЛІСЕЕЎСКАЯ ж. дарога. Дарога ішла ў вёску Алісейкі, якая быццам колісь была там (інф.). Заполле Кос. АЛЬСЫ мн. балота. Паласа хмызьняку на нізкім месцы (інф.). Наліўкі Быц. АЛЬХОВАЯ ж. воступ. Ласасінская пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 22). АЛЬХОВЫ ЛУЖОК м. поле. Быцень Быц.; луг у лесе. Манцюты Быц.; лес, ніўка ў ім на 10 маргоў. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 116–117). АЛЬШАНІЦКІ СЕРВІТУТ м. поле. Альшаніца Квас. АЛЬШАНІЦЫ мн. рэчка. Бялавіцкая пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 24). АЛЬШАНКА ж. рэчка. Альшаніца Квас.; лес. Харошча Міл. АЛЬШЫНА ж. балота. Даўней там расла старая тоўстая алешына (інф.). Даманава Даман.; балота. Целяханы. АЛЯСЕЦ м. лес. Альба Квас.; лес. Рэчка Арлянка пачынаяцца з Алясца, з нізкае цяглавіны. Там мокро, а паабапал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 230 ▶