Старонка 11
◀ / 230 ▶
АД РАКІ балота. Целяханы. АДРОК м. урочышча. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 153). АДРЫНА ж. балота. Косава. АДРЫНКА ж. лес. Даўным-даўно ў лесе стаяла на паляне каля балота адрына. У гэту адрыну селянін клаў сено, салому. А як памёр, то адрына развалілася. Паляна зарасла лесам, а назва засталася (інф.). Бялавічы Кос.; поле, лес. Альшаніца Квас. АДРЭНІЦА ж. лес. Дабрынёва Даман. АЗЯРКО н. лужок. У нас лужок за сялом, і невялікае азярко ў ім (інф.). Падстарынь Падст. АЗЯРЦО н. поле. Грыўда Міл.; балота. Руда Падст. АЗЯРЫСКО н. балота. Заполле Быц., Заполле Кос. Казалі, што даўней там было возера, вось чаму азярыско. А зараз упадзіна, трава там добрая расьце (інф.). Няхачава Стайк. АЗЯРЫШЧА н. балота. Гошчава Стайк., Козікі Коз., Яглевічы Ягл. АЗЯРЫШЧО н. поле. Юндзілы Паўл. Пруж. АЗЯРЭЦКІ ЛОГ м. поле. Поле, якое блізка каля Азярца (інф.). Падстарынь Падст. АКОП м. гара, курган. З аднаго боку рэчка, з другога рвы былі выкапаны (інф.). Косава. АКОПЫ мн. поле. Калі цар ваяваў з немцамі, то ў 1915 годзе тут капалі акопы (інф.). Сярадава Жытл. АКРУТЫ мн. балота. Месца паміж новым і, відаць, старым рэчышчам Грыўды, выцягнутыя ўчасткі, як чоўны, іх тры, там добрая трава (інф.). Хадоркі Кос. АКСЮЦІНА НІВА ж. ніва на 5 маргоў. Бабровічы Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561—1566 гг., 110—111). АЛЕНДРЫ мн. балота. Рацкевічы Міл.; вір на рэчцы Пратва. Рацкевічы Міл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 230 ▶