АБЕРАЦ м. поле. Аберац ніколі не гараўся, бо там нізко, кусты растуць (інф.). Гічыцы Ягл.
АБОРА ж. поле. Абора — гэта вялікі каровячы хлеў (інф.). Ятвезь Квас.
АБОРАК м. поле. Упадзіна, лагчынка была на полі, яна ніколі не засявалася, хмызьняк там рос (інф.). Быч Стайк.; лес. Волька Вольк., Магіліцы Вольк.
АБРОСЛАЕ н. урочышча. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561—1566 гг.; 166—167).
АБРОЎСКА ж. урочышча, ніўка. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 154).
АБРОЎСКАЯ ПУШЧА ж. вялікі лес. Вялікая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561—1566 гг., 144—145).
АБРЫЎ м. месца на возеры Вулькаўскае. Вулька-Целяханская Целях.
АГАРОД м. поле. Заполле Кос.; поле. Прысядзібны ўчастак (інф.). Прыбарава Быц.
АГАРОДНАЯ ж. вуліца, частка вёскі. Грыўда Міл.
АГАРОДЫ мн. участак зямлі. Альшаніца Квас.; поле. Там даўней гаралі пад капусту, грады былі (інф.). Дабрынёва Даман.
АГНЯНЫЯ мн. паша. Падстарынь Падст.
АДАСЁЎ БРОД м. паніжэнне на лясной дарозе. Бялавічы Кос.
АДАТКІ мн. паша. Быч Стайк.
АДЗІНОКА ж. сенажаць. Коланск Амяльн.
АДКОЛАНА ж. месца на рэчцы Грыўда. Юкавічы Стайк.
АДОЛЕВО н. найменне віру на рацэ Фядоска. Бялавічы Кос.
102 👁