Старонка 13
◀ / 230 ▶
плёса высокія грады (інф.). Бялавічы Кос.; лес. Квасевічы Квас.; балота. Хрышчонавічы Квас. АЛЯХНЕЕВО н. лес. Квасевічы Квас. АМЕЛІНА н. урочышча, ніўка. Бабровічы Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 142), Вялікая Гаць Вядск. вол. (каля граніцы з Бабровічамі) (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 147). АМШАНІК м. Месца на ўзлеску, дзе стаяў дашчаны будынак, у якім зімой трымалі вуллі. Грыўда Міл. АМЯЛЁВА н. поле на 88 маргоў з васьмі ўчасткаў. Вялікая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 150–151). АМЯЛЬНОЕ н. урочышча. Коланск Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1555 г., 160). АМЯЛЯНІХА ж. Месца на рэчцы Грыўда, дзе ўтапіўся чалавек, клікалі яго Амялян (інф.). Гарбачы Новадзяв.-Слон. АНДАТКІ мн. сенажаць. Обчае было балото, то дзялілі яго ўсім пакрыху (інф.). Хадоркі Кос.; поле. Юкавічы Стайк. АНДРЭЕВ ЛУЖОК м. балота недалёка ад вёскі Рудня. Рэчкі Рэчк. АНДРЭЕВО н. возера. Літва Дзерав. Слон. АНДРЭЕЎ АСТРАВОК м. востраў, дзве ніўкі на ім. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 114–115). АНІСЬКАЎШЧЫНА ж. лес. Жамайдзякі Міл. АНТОНІКАВА ж. дарога. Ёдчыкі Квас. АПЯРЭСТАЕ н. балота. Зараз тарфянік (інф.). Хадакі Жытл. АРАБІН м. урочышча. Перавалоцкая пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 18). АРАДРОМ м. поле. Зараз ужэ ні расьсяваюць удабрэньне самалётом, а поле, дзе яны раней садзіліся, і цяпер арадромом называюць (інф.). Альшаніца Квас.; частка пасёлка Целяханы. Колісь там "кукурузнікі" прызямляліса (інф.). Целяханы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 230 ▶