Старонка 99
◀ / 353 ▶
АСЫКАЦЦА незак. Рэзка адказваць каму-н., агрызацца. Хай ні асыкаецца, калі бацька гаворыць. Сем. АСЬНІК м. зборн. Асіннік. Асьніку давай нарэжам. Сем. АТАЛАПАНЕЦЬ толькі зак. Адрантвець ад здзіўлення ці перапалоху. Аталапанеў ды й стаіць як дурань. Сем. АХАЛОДАЦЬ зак. Астыць, зрабіцца халодным. Картопля ўжэ ахалодала. Смал. АХАЛОДВАЦЬ незак. Астываць, станавіцца халодным. Пастаў на дварэ, хай ахалодвае. Тан. АЧОПА ж. Верхняе бервяно ў сцяне будынка па ўсёй яе даўжыні. Добру ачопу нашоў. Чапл. АШУШКАЦЦА зак. Адзець многа адзення, цяжка адзецца. Ашушкаўся, што ні павернецца. Сем. АШЧЭ, ШЧЭ часц. Яшчэ. Дай ашчэ аднаго бліна. Тан. Ашчэ ўчора сказаў. Жывагл. Гусям дала, а парасяці шчэ. Сем. БАЙБУС м. Гультай; дарослы хлопец, які нічога не робіць. Ходзіць без дзела геты байбус. Тан. БАРУХАЦЦА незак. Няўстойліва стаяць на нагах, хістацца. Барухаецца, на нагах ні дзержыцца, мо ён п'яны. Сем. БАСОНАЖ прысл. На босую нагу. Ён басонаж уссунуў боты. Тан. На басонаш ні абувайса, ногі памерзнуць. Чапл. БЕРАЗАК м. 1. Бярэзнік, бярозавы лясок. У беразаку только чырвонагаловікі бываюць. Смал. 2. Бярозавае дрэва, бяроза. Вос беразаку нехта забраў. Макр. БЛЕВАЦЬ незак. Ванітаваць. Нудзіло так, што аш блеваў. В. БЛЕХ м. Хлёрка. Дзе ж гето блеху дастаць? Жывагл. БЛЕХАВАЦЬ незак. Бяліць ніткі блехам. Німа чым ніткі блехаваць. Жывагл. БЛЫХА ж. Клоп. У іх блохі па сьценах поўзаюць. Скочка толькі скачэ, ды мо ўкусіць калі, а блыха добра аб'есць. Тан. БОЎТ м. Жардзінка з перакладзінкай на адным канцы, якою заганяюць рыбу пры лоўлі сеткай. Боўт вазьмі ды рыбу пагані. Сем. ВАЛЕН м. Вясельны вянок маладой. [З галавы ў маладой] скідаюць вален і завіваюць у шапку завіваль-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 353 ▶