ніцы. Сем. Пашла і ена [маладая] толькі скінула вален. Выг.
ВАРОНКА ж. Ход у склеп; аконца, праз якое спускаюцца ў склеп. Накрый добра варонку, кап марос ні залес у пограп. Выг.
ВЕГАЦЬ м. Вехаць. Вазьмі вегцем памый. Сем.
ВЕШНІЦЫ мн. Вароты з вертыкальна ці гарызантальна рэдка размешчаных бланачак. Ад уліцы больш варота робяць, вешніцы — на дварэ. Сем.
ВІДЗЕЛКІ мн. Відэльцы. Беры відзелкамі, ні лесь рукою. Тан.
ВІРОК м. Прылада, пры дапамозе якой уюць ніткі на клубок. А дзе ш наш вірок? Цяпер віркі ні робяць, у каго толькі стары есь. Сем.
ВІХЛА ж. У выразе як віхла. Як агонь — пра энергічнага чалавека, у якога хутка і спорна ідзе работа. Такі быстры, удалы, як віхла. Ена як віхла, ні усьпееш снапа нажаць, а ў яе два. Сем.
ВІША ж. Няскошаная, высахлая на корані трава. Мало сьнегу, нават вішы ні закрыў. Тан.
ВОШКІ мн. Лейцы. Вошкі вазьмі і заважай каня. Прызапасіў двое вошкі. Сем.
ВУСТАЎКА ж. Вышыўка на верхняй частцы рукава сарочкі. Я ў сарочку ўшыла нову вустаўку. Сем.
ВУШАТАК м. Невялікі цабэрак з двума вушкамі. У Слуцку харошы вушатак купіла. Тан.
ВЫБЕРКІ мн. Маніцы. Выберкі прывесьці трэбо. Сем.
ВЫГОРЫЧ м. Рыба вугор. Выгорыч патхадзя на ўюна. Сем.
ВЫКЛАДАНЬЕ н. і УКЛАДАНЬЕ н. Спосаб ткання посцілак, калі кожны ўзор выкладаецца. Выкладаньем цяшко ткаць, гето только хто ўмее. В.
ВЫСЕКАЦЬ і ВЫСЬНЕКАЦЬ зак. Высмаркаць. Высекай нос трохо. Тан. Такая дзеўчына, а высьнекаць носа не ўмее. Смал.
ВЫСТУПКІ мн. Апоркі, старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі. Выступкі зрабі са старых ботаў. Сем.
ГАНІЦЬ незак. Ганяць. Людзей ганілі ў падводы. Смал.
ГАНЯЦЬ незак. У выразе ганяць картоплю. Акучваць, абсыпаць радкі бульбы пры дапамозе спецыяльнага
84 👁