плужка, рабіць градкі. Сошкаю картоплю ганяюць, градусікі робяць. Смал.
ГАРШЧЫСКО м. павеліч. Гаршчок. Гаршчыско добры. Макр.
ГОНЫ і ГАНКІ мн., адз. гончык м. Гоні, няпэўная мера даўжыні прыкладна ў 150—200 м. Картоплі пасеяла адны гоны. Ганкі прабех і стаў. Я прайшла гончык ні больш. Сем.
ГОПА ж. Бабка, дранка, каша з дранай бульбы. А гопу есьцімеш? В. Гопа — гэто таркована каша. Жылех. Таркованка ў нас, а ў Семежаве — гопа. Буч.
ГОРЫН м. Ніткі для вышывання. Горын — гето чырвоные фабрычные ніткі. Сем.
ГРАДУСА ж. Бульбяная градка. У градусе картоплі растуць. Паміж градусамі разоры. Сем.
ГУПКА ж. Няпэўная мера даўжыні асновы, роўная даўжыні ўнутранай часткі сцяны хаты. Кужалю, зрэб'я ткалі на губак шэсь. Сама больша норма шаснаццаць губак, бо больш нітак ні ўлезе на навой. В.
ГУЖБА ж. Хамуты з дубцоў, якімі звязваюць бярвенне ў плыты. Гужба ў два дупцы робіцца—зьвязваюць дзераво ў клейны. Смал.
ГЭТТА прысл. Тут. Гэтта атагрэю старыя косткі. Жывагл. Гэтта лес быў. В. Палажы гэтта. Смал.
ДАЛЕ прысл. Пасля, пасля гэтага. Плетом, а дале ўносім навой і навіваем. В. Седзела так, а дале давай цехці ватоўку на плечы. Стар.
ДАЎНЕЙ прысл. Слова абагуленага абазначэння прошлага часу — не толькі ў значэнні 'калісьці', 'даўно', 'у мінулым', 'у старыя часы' і інш., але і ў значэнні 'нядаўна', 'дзень ці колькі дзён назад'. Я ж даўней на цукар ёй грошай дала. Стар. (Тут 'два дні назад'). Даўней прыходзіць — дай ёй на штаны грошы. Стар. (Тут 'сёння, незадоўга перад размовай').
ДЗЮБЕЛЬ м. Дзюба. Дзюблем варона выцегае салому ўрас, зробіць стрэху, што страх гледзець. Сем.
ДЗЯЎЗНО н. Рослая, здаровая дзяўчына. Гэтака дзеўзно, а на работу ні ходзіць. Буч.
ДРУШКА ж. Удзельніца вяселля з боку маладой, шаферка маладой. У суботу перад весельем сабіраюцца друшкі маладое — гето ее радня і падругі. Малады с сваею раднею займаюць месца за сталом паўс сьцёну, а маладая з друшкамі напроціў. Сем.
82 👁