ДРУШКО м. Галоўны сват з боку маладога. Друшко — хто-нібуць із радні, гето ён камандуе весельем. А потым ужэ выкупляе друшко у дружак маладую. Сем.
ДРЫГВА ж. Квашаніна, халоднае. У нас усякся кажуць і квашаніна, і студзяніна, і дрыгва, часьцей дрыгва. Каля Карэва земля дрыжыць, як дрыгва. Тан.
ДУТКА ж. Касцяністая аснова птушынага пяра. Абдзеруць перо — астаецца дутка. Што ты пад ногі дуткі высыпала. Сем.
ЖАЛЯСКО н. Капкан. Кот у нейчае жаляско папаў. Сем.
ЖУПІЦЬ незак. Гаварыць. Што ён жупіў с табою? Тан. Што каму рупіць, той тое жупіць. Сем. С пратсядацелем жупіла. Жывагл.
ЖУПЛІВЫ прым. Разгаворлівы. Жупліва жонка ў его. Сем.
ЖЫВЕЦ м. Нітка на верхняй і ніжняй частках ніта, на якой замацоўваюць кабылкі. В.
ЗАВАЖАЦЬ зак. Заляйцаць. Вошкі вазьмі і заважай каня. Сем.
ЗАВЕРЫЧ м. Палка даўжынёй каля двух метраў, адзін канец якой усаджан у вуха (адтуліну) навоя, а другі ляжыць на падлозе, не даючы навою круціцца. Усе вынесьлі, адзін заверыч астаўса. В.
ЗАВІВАЛЬНІЦА ж. Удзельніца вясельнага абраду завіваць у шапку. Маладыя жанкі — сваячкі і сусеткі маладое называюцца завівальніцы. Сем.
ЗАВІВАЦЬ незак. У выразе завіваць у шапку. Вясельны абрад, калі ў маладой з галавы знімаюць вянок і адзяваюць шапку, якую яна з гэтага часу павінна насіць. [З галавы ў маладой] скідаюць вален і завіваюць у шапку завівальніцы. Сем.
ЗАВІШАВАЦЬ і ЗАВІШЭЦЬ зак. Зазімаваць на корані на балоце (аб траве, якая засталася на зіму няскошанай). Уся трава завішэла. Завішавало ў том годзе много травы. В.
ЗАПЯТАК м. Пята нагі. Зап'ятак больш гаворадь, пета — рэтко. Сем.
ЗАЦЕКАЦЦА незак. Захлёбвацца ад смеху ці плачу. Ні злакічы, бачыш дзіця аш зацекаецца ат сьмеху. Тан.
ЗВОДЫ толькі мн. Плёткі. Зводаў нарабіла. Сем.
ЗЕЛЯНЦОВЕНЬКІ прым. Зеленаваты. Зелянцовенькі чай. Макр.
78 👁