ЗІМНІК м. Рукаў ракі. У зімніку рыбы многа бывае. М. Рож.
ЗЛАКІТАЦЬ незак. Казытаць. Ні злакічы, бачыш дзіця аш зацекаецца ат сьмеху. Тан.
ЗНАКАМЕТНЫ прым. Прыкметны, які вылучаецца, адрозніваецца ад іншых. Мой знакаметны мешок. Жывагл.
ІГРУШКА ж. Вазон, хатняя кветка аганёк. Ігрушка ўвесь гот цьвіце. В.
КАБЫЛКА ж. Звяно ніта. Лічы па п'яць кабылак. Жывагл.
КАГАДЗЕ і КАДЗЕ. Нядаўна, толькі што. Кадзе прышоў і зноў пойдзе. Сем. Дай пакурыць. — Сам ото кадзе ўзяў. Макр.
КАЛЫБЕЛЬ і КАЛУБЕЛЬ ж. Калыска. Пакачай калубель трохо. Макр. Зьнялі ужэ калыбель. Тан.
КАПЛАВУХІ прым. Віславухі, лапавухі. Каплавухі епрук. Сем.
КЕПКАВАЦЬ незак. Падсмейвацца з каго-небудзь, строіць кепікі. Ён кепкуе сь цебе, а ты сьмеесса. Сем.
КЛЕЙНА ж. Плыт на даўжыню бервяна, адно звяно пасы. Клейна — гэто адзін плыт. Клейны зьвязваюцца ў пасы. Смал.
КОВАРАТ м. Бервяно-рычаг у жураўлі студні. Доўгі коварат трэбо: вада глыбоко. Сем. Атыдзі, ато ашчэ коварат вытне. Смал.
КОПУСТКА ж. Лапатачка для размешвання цеста. Копустка мешаць хлеп, калі рашчыняюць, бо замес ужо не памешаеш. Сем.
КОСЫ толькі мн. Валасы. Косы асмаліў, як лазіў у печ па вугаль, кап прыкурыць. Сем.
КРАМА ж. Тканіна фабрычнага вырабу. Набрала крамы дзецям. Тан.
КРАСНАГАЛОВІК м. Грыб падасінавік. Кош краснагаловікаў прынёс на базар. Жывагл.
КРУК м. Вочап, жэрдка ў калодзежным жураўлі. Сьліскі крук, абмёрс, з рук вырываецца, трудно вады дастаць. Чапл.
КРУЦІЦЦА незак. Шалець. Ціпер сабакі часто круцецца. Выг.
КРУЧАНЫ прым. 1. Шалёны. Кручаны сабака пакусаў карову. Буч. Кручаны сабака бегае. Жывагл. 2. Ча
77 👁