Старонка 104
◀ / 353 ▶
лавек з непастаянным характарам. От кручаны нейкі — сёння адно, а заўтра другое. Буч. КРЫШАНІ толькі мн. Бульбяны суп. А крышані ні варыла? Сем. КУБЁЛАК м. Кубелец. Поўны куб'ёлак сала наклалі. В. Паледзі за куб'ёлкам. Тан. На куб'ёлку абруч лопнуў. Буч. КУДЗЕЛЬНІЦА і КУДЗЕЛЯНКА ж. Коўдра з посцілак, падбітая кудзеляю. Залесь пат кудзелянку ды сьпі. Сем. Требо кудзельніцу ладзіць. В. Прынесі падушку і кудзелянку. Смал. КУЛІТКА ж. Булка (хлеба). Пазычылі веліку кулітку хлеба. В. КУЛЬКА ж. Ручка на кассі ў выглядзе абагнутага лучка. Кулька круціцца як косіш. Макр. Кульку робяць з вішняку ці з дубу. Макр. КУРАВЫ прым. Цёмна-чырвоны. Куравая спадніца с плісам. Сем. ЛАЗЬНЯ ж. Асець, сушня. Лазьня — дзе лён труць. Макр. ЛАПАТКА ж. Брыль у шапцы. Трэ ік шапце прышыць лапатку, бо паламаласа старая. Сем. ЛАПІКЛО н. Лапік, латка. Лапікло як рэшато паставіла. Тан. ЛЕХТАРНЯ ж. Вітушка, на якую навіваюць ніткі. Лехтарня ўжо поўна, ві на другую. Сем. ЛУЧОК м. Ручка на кассі ў выглядзе абагнутага лучка. Требо лучок перавязаць. Буч. Новы лучок зрабіў. Смал. ЛЯДО н. Набіліцы ў кроснах. Прынесла лядо вам, вы ш ткацьмеце скоро. Тан. Пустазелле ў збожжы. Добры ячмень, буйны, але лядо есь. Тан. МАТРУХА ж. Вітушка, на якую навіваюць ніткі. Вынесі матруху, хай ні замінае. Жывагл. МАТРУШКІ мн. Маточкі нітак, якія выкарыстоўваюцца пры тканні выкладаннем. А дзе матрушкі белые? В. МЕШЛА ж. Мешалка. Мешла, што сьвіням мешаць ды каровам, як лапатачка. Сем. МУРТАЎНЯ ж. Мурашнік. Муртаўня — гето дзе мурашкі жывуць. Тан. Дзеці раскапалі муртаўню. Стар. МЫЦЕЛЬНІК м. Кут у хаце насупраць печы каля парога. Чаго ты таўчэсса ў мыцельніку, ідзі далей. Сем. Вытры трохо падлогу, мыцельнік згніе. Тан.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 353 ▶