Старонка 105
◀ / 353 ▶
НАГНОМ прысл. Нагбом. Напіўся нагном. Смал. НАПАРСТАК м. Кальцо, якім прымацоўваецца каса да акосся. Падай напарстак, трэбо косу асадзіць. Макр. НАРАД м. Увесь набор ткацкіх прылад. Ты палі ў печы, а я палезу па нарат, пачном заўтра посьцілкі ткаць. В. НАСІЛО н. Частка калодзежнага жураўля, вочап. Насіло скоро атарвецца, прывежы мацней. Сем. 2. Жэрдачка пад столлю каля печы, над печчу ці нават у сенцах, на якую вешаюць адзенне. На насіло павесь і хай вісіць. В. НЕНАРОКАМ прысл. Праўда, на самай справе (з пытальнай інтанацыяй). Пустапехо тожэ разводзіцца.— Ненарокам? — Не. Сем. 2. Незнарок. Я ж табе ненарокам зрабіў. Буч. НІШКАМ і НІШАЧКАМ прысл. Без шуму, ціха. Адзін рас нішачкам прышлі строіць мост. І ціпер, кап на его ліхо, кап і хацеў нішкам прайці — ні дась, брэша і брэша. Сем. ОЖАГ м. Кут у хаце каля печы, дзе стаяць вілкі, чапяла і інш. Можа ў ожах закаціласо. Тан. ОТО і ОТО-О часц. Зараз, неадкладна. Ото есьціму. Сем. Ты скора іцімеш? — Ото-о, пойдам разам. В. 2. Толькі што. Ото Стафан паехаў, а потым мы паедам. Макр. ОЧАП м. Бервяно-рычаг у калодзежным жураўлі. Очап і коварат — гето адно. Сем. ОЙДЗЕ-О часц. Тут, вось тут. А дзе бумага? — Ойдзе-о. Жылех. ПАВЕСАМ прысл. Вагою. Колькі ш павесам льну было? Сем. Ілну дасталі павесам дваццаць кіло. Смал. ПАДАЛКІ мн. Апад, ападкі. Ідзі падалкі пазьбірай. Чапл. ПАДБІЦЬЦЕ н. Падкладка ў адзенні. Падбіцьце было свае. Жывагл. ПАДДЫМНІК м. Вузкі даўжынёй у 2—3 м кавалак палатна, рушнік з узорамі чырвонага колеру для падарунка рожаніцы і яе цёткам. Сем. ПАДЗІЎ і ПОДЗІЎ м. Урок, недамаганне «ад дрэнных вачэй». Мо подзіў на яго напаў? Тан. Падзіў ашчэ накінецца на мене. Жывагл. ПАЖУПІЦЬ зак. Пагаварыць, паразмаўляць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 353 ▶