ПАЛАВЫ прым. У выразе палавы кут. Кут хаты, дзе стаяць ложкі ці зроблен пол. С палавого кута вымеці хоць рас добра. Тан.
ПАЛАКАЦЬ незак. Паласкаць. Трэбо белье папалакаць. В.
ПАЛОЙ м. Верхаводка, вада на лёдзе ў час адлігі. Па раццэ пашоў палой. Сем.
ПАМОСТ м. Падлога. Ены мыюць памост. Сем.
ПАСА ж. Плыт з некалькіх звенняў, клейн. Клейны зьвязваюцца ў пасы. Смал.
ПАСКАЛАК м. Палена, кол, кавалак дрэва. Паскалак вазьмі ды пагані сабаку. Сем.
ПАСОБІЦЬ зак. Дапамагчы. Пасоп мне трохо. Бял. Ты ш ему пасабляеш. Смал.
ПАТПЕСОЧНІК м. Верхняе бервяно ў хаце, якое кладзецца па бальках. Ужэ патпесочнікі палажылі. В.
ПАТХАДЗЯ. Падобны да чаго-н., пахожы на што-н. Выгорыч патхадзя на ўюна. Сем.
ПАЎПРЫЦА ж. Металічная пласцінка на верхнім камені жорнаў, якая адзяваецца на шпянёк, замацаваны ў цэнтры ніжняга каменя жорнаў. Тан., В.
ПАЧЫНАК м. Верацяно з ніткамі. Пачынак на печ палажы, а мне падай верацяно. Пачынак — гето поўно напрадзенае верацено. Стар.
ПАШНЯ ж. Збожжа. Засекі поўные пашні. Чапл. Пашнёю заняў усе посьцілкі. Бял.
ПАШЧОПКА ж. Дрывотня. Я на пашчопцы сакеру кінуў. Жывагл.
ПІЛІЦЬ незак. Пілаваць. Піліцьму дрова вечарам. Сем. Напіліў дроў трохо. Сем.
ПІШЧЫКІ мн. Кончыкі пальцаў рук. У пішчыкі коле, так рукі пакалелі. В.
ПЛАЎ м. Бераг, падмыты вадой. Плаў паўз рэчку, вада пад ім, а ён вісіць. Сем.
ПЛІС м. Шырокая стужка, лента. Куравая спадніца с плісам. Сем.
ПЛОСКУНІ мн. Маніцы. Плоскуні выбіраюць раней. В.
ПЛЯГА ж. У выразе пляга яго ведае. Ліха яго ведае. Сем.
ПОЖАР м. Пажар. Велікі пожар быў. В. Ат пожару ні ўцечэш, як ад ваўкоў. Жывагл.
ПОЛ м. Палок. Выкінам пол і ложак паставім. Тан.
78 👁