Старонка 107
◀ / 353 ▶
ПОЛНЫ прым. У выразе полны кут — кут хаты, дзе стаяць ложкі ці зроблен пол. У полны кут пастаў цепер. Сем.; полнае акно — акно, самае блізкае да полнага кута. Сем. ПОРГАП м. Пограб. У поргап схадзі, картопель прынесі. Пакінь каля поргаба. Сем. ПОСЬПЕХ і ПАСЬПЯШОК м. Прасліца, гліняны ці алавяны дыяметрам у 5—7 см дыск з адтулінай у цэнтры, які адзяваецца на верацяно, калі прадуць, каб яно даўжэй круцілася. У нас посьпех с олава робяць. Выг. С пасьпешком лехчэй прасьці. Бял. Пасьпешок адзеваем на верацено. Стар. ПРАДЗЕДА м. Прадзед. А некалі наш прадзеда ні хацеў там селіцца. Сем. ПРАДНІК, ПРАЛЬНІК і ПРАНЬНІК м. Пранік. Прынеслі мне прадніка. Жывагл. Пральнікам палотна пераць. Буч. Вазьмі праньніка с сабою. Сем. ПРУГЛО н. Бервяно-рычаг калодзежнага жураўля. Пругло скоро пераломіцца. Чапл. ПРУГМЕНЬ м. Прыгуменне. Пругмень перад гумном, на ём расьце трава. Сем. ПРЫГРЭБІЦА ж. Прыгрэбнік, сенечкі, тамбурчык пры ўваходзе ў пограб. Прынесі с прыгрэбіцы малако. В. ПРЫГУМНІК м. Прыгуменне. На прыгумніку пагуляй. В. ПРЫДАНКІ мн. Замужнія жанчыны — удзельніцы вяселля. Паселі прыданкі ў сенцах на лаўцэ. [З песні.] Сем. ПРЫЖДАЦЬ зак. Дачакацца. Прыждалі сенакосу— назначае ў Слуцк на работу. Прыждом зімы — не будзе чым паліць. Сем. ПУПОК м. Прамая ручка на кассі. Сем. РАСКІПВАЦЬ незак. Разварвацца (пра бульбу). Раскіпвае наша картошка, нісмашна — земля гнойна. Стар. РАСТАРОП м. Разводдзе, бездарожжа. Цепер самы растароп, сьнех зганяе. Сем. РАШКІ мн. Вілы для гною. Нехто нашы рашкі ўзяў. В. Беры рашкі с сабою, гной вазіцьмеш. Тан. Рашкі і сахор — гето адно. Буч. РОМ м. Месца, з якога сплаўлялі бярвенне. На ром дубу ні вазілі. Сем.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 353 ▶