АВАД м. Авадзень. Гэта ў нас ават называюць. М. Рож.
АВАДЗЬЕ зборн. Авадні, заедзь. У нас авадзье летам жыць ні даюць. Стар.
АГЛАБЕЦ м. Аглабільна, верхняя перакладзіна ў драбінах. Па аглапцы палажыў снапоў і прыўёс. Сем.
АГЛАБІНО н. 1. Верхняя і ніжняя часткі ў драбінах. Верхнее аглабіно заламаласа, а ніжнее яшчэ добрае. Тан. 2. Ніжняя частка ў драбінах. Урадліва арабіна — осенью гразі па аглабіна. Сем.
АГЛЕДАЦЦА незак. Выконваць штодзённую неадкладную работу па гаспадарцы ў канцы дня, уходжвацца. Пара агледацца. В. Ідзі ды й агледайся. Сем.
АГУРЫЦЦА зак., незак. няма. Абвыкнуць, звыкнуцца, апусціцца. Агурыўса і жыве неек. Сем.
АДЗЁР м. 1. Дзіцячая хвароба адзёр. У іх дзеці на адзёр пахварэлі. Тан. 2. Калодка для пчол. Завуць гэты дуп Дземянаў дуп, а на дубе адзёр — калода для пчол. М. Рож.
АДНО прысл. Толькі. Усе жоны абет несуць, адно маёй німа. Сем. Пойдам у брусніцы, адно хлеп вымем. Смал.
АЖАГІ мн. 1. Агульная назва ўсіх неабходных пры печы прылад (вілкі, качарга, чапяла і інш.). Вынесі ты гэтые ажагі с хаты. Тан. 2. Кут у хаце каля печы, дзе стаяць вілкі, качарга, чапяла і інш. Ажагі — гето куток каля печы, дзе стаяць вілкі, качарга, метла. Сем.
АЗУЦЦА зак. Абуцца. Азуйса, холадно ў хаце. Як азуўсе раніцаю, так і прахадзіў увесь дзень. Тан.
АЗЫЗЬНІВЕЦЬ зак. Азызнуць. Азызьнівеў — уродзе апухне. Сем.
АПАЛУШКІ мн. Апалушкі, невялікія начоўкі для апалання збожжа. Ссып мак у апалушкі пакуль што. Тан.
АПУХА ж. Дрэннай якасці скура — слабая, з рэдкай шэрсцю. Апуха это, скажам, у шкуры каля нох, як чэраво, дзе шэрсьці мало і шкура слаба. С апухі паднарады робяць. Сем.
АСАДА ж. Рама. У барану харошые асады робіш, я чуў. Сем.
АСЦА ж. Непрыемны, хваравіты стан пры ўзмоцненым выдзяленні сліны. Асца падвернула, сьліну гоніць. Сем.
91 👁