З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
КУ'ДЗЯРКА ж. Узлесак, лясок. Ідзі просто на тую вунь кудзярку лесу, а там павёрняш направо. КУРА'Ч м. Гермафрадыт. На Лужи была adnat што білася с хлопцамі за дзёўчыну; казалі, што яна курач. КУ'РДА ж. У выразе курду гнуць — нагнуць уніз галавой i набіць. Атчапіся! Бо сагну курду! КУРДУ'ПЯЛЬ м. зневаж. Чалавек нізкага росту. Тыш сам на каня ні залёзяш, курдупялъ такі! КУЦУ'К м. Касмыль. Рашчашыся, ато валасэ некімі куцукамі пабраліся! У людзі гэдак брытко ісьці. ЛАБАЗА' ж. Сцяблы ад буйной травы. Што гэто за сёно? Адна лабаза, яго ні конь, ні карова ні хоча есьці. ЛАГОТІІЫ мн. Прыстасаванне для пашырэння саней, каб на іх можна было пакласці больш сена, саломы. ЛА'УКА ж. Звяно плыта. Як вада вёлькая, дак i плыт даўжэйшы вяжуць — на лавак дванаццаць. ЛЕ'ЙКА ж. Яйка без шкарлупіны, вылівак. Мусіць нёхто выцяў курыцу, бо начала лейкі ліць. ЛГНІЯ ж. Прасека. Як будзяш трымацца лініі, дак i ў вёлькум лёсі ні заблудзісься. ЛЭ'ПСКІ крым. Ладны, ё н ні зяваў, лэпскі кусок ухваціў. МАГУ'ЛІНКА ж. У выразе ні на магулінку — ні на ёту. Ого, ён табе ні на магулінку свайго ні папусьціць! МАЗЕ'ПА м. i ж. зневаж. Разява. Мазепа ты, куды ты пазіраяш? Вунь карова ў шкодзі! МАХНУ'ШКА ж. Галавешка. Hi патушылі хаты i хлява — адны махнушкі асталіся. МЭХ м. жарт. Чалавек, які імкнецца паласавацца чужым з дапамогай хітрыкаў. Які ты мэх! За гэту ірунду захацеў добры барыш! НАРЫ'ЦА ж. Гнойны свішч на плячах у коней. Гэто лето я як бяс каня, бо ў майго нарыца ні загойваяцца. ШНАЕ'ДА м. i ж. зневаж. Абжора. Гэдакаго niнаеду лети адзяваць, чым карміць — есьць, як ні ўсябе. НОРТ м. Паўвостраў, які ўтварае рака, мяняючы напрамак свайго цячэння. Норт заўсюды канчаяцца гаком, а наўпроці — прытны берах. ПАГРАБА'ШКА ж. Матыка. Паграбашкаю марудно асыпаць картоплю, цяпер усё плушком абганяюць, а паграбашкаю хіба дзе на папярэццы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзяш, кудзярка, курда, курдупяль, кўдзярку, лаука, лейка, магулінка, марўдно, махнушка, шнаеда
4 👁
 ◀  / 353  ▶