ГАРГА'РА м. i ж. экспр. Вялікі, няскладны чалавек. На гэтай гаргары нівддная сукенка добра ня ляжыць.
ГІМО'РЫ толькі мн. Капрызы. Спрацівялі мне твае тіморы.
ГНАЦЬ, жану, жанёш, жанё; жанём, жаняцё, жануць незак. Гнаць (пра жывёлу). Жані каровы скарэй.
ГРУ'БАЯ прым. ж. Цяжарная. Ёй няможна падымаць мяшок, грубая ш яна.
ГУКА'ЦЬ незак. 1. Кліхаць, прасіць прыйсці. Гукала, гукала, а ты як глухая. 2. Плакаць. Як я гукала, як Зазналась, што сынок у больніцы.
ДАРЬГУЧО прысл. Прыхваткамі, урыўкамі. Гэта я рабіў дарыўчо вячарамі.
ДАУЖЭ'РНЫ прым. Вельмі доўгі. Даўжэрны шост.
ДАУМЕ'ЦЦА зак. Дадумацца, здагадацца. Толькі цяпер даўмелась, што ён гэта мох зрабіць.
ДАХО'ЖЫ прым. Вельмі цікаўны. Дахожаму так i трэба.
ДА'ЧКА ж. Неадбеленая крамная тканіна. Дачкі на прасьціну купіла.
ДЗІЧ ж. Нарасць, бародаўка. На барадзе дзіч вырасла.
ДЗЯВУ7ЛЯ ж. асудж. Дарослая дзяўчына, учынкі, паводзіны якой не адпавядаюць узросту. Такая дзявуля, а лялькамі забаўляяшся.
ДНУ'ШКА ж. Дошчачка, на якой крышаць сала, капусту, моркву i інш.
ДОЛ м. Магіла. Капаць дол.
ДРАБЯ'СЬЦЁ н. зборн. Латы. Часаць драбясьцё.
ДРАБЯ'СЬЦІЦЬ незак. Лаціць, прыбіваць латы. Бацька хату драбясьціць.
ДРЭ'НЧЫЦЬ незак. Свярбець. Зажывая рука i дрэнчыць натта.
ДУ'ЛЬКА ж. Пылок у выглядзе пушка пры трапанні i трэнні лёну. За цэлы дзень дулькі ў нося i роця шмат.
ДЭФБА ж. экспр. Вельмі высокая i тонкая дзяўчына. Такая дэрба вырасла, a ў класы i цяпер скача.
ЖАГНУ'ЦЦА зак. Сцепануцца, скалануцца (ад вельмі гарачай ці халоднай вады). Аш жагнулась, як улезла ў Нёман.
ЖУКО'ВІНА ж. Пярсцёнак.
ЗАВА'ЛА м. i ж. Гультай. Па гэтай заваля i картоплі засталісь бы зімавиць у зямлі
Дадатковыя словы
гаргара, гукаць, гіморы, даужэрны, даумецца, дахбжаму, дахожы, дачка, дзявўля, днушка, дулька, жагнуцца, жагнўлась, жанў, жанўць, жуковіна, завала, зімавйць
34 👁