ЗАВІ'ДА м. i ж. Зайздросны чалавек. A гэтай завідзя ўсё мала, што ня ўбачыць у каго, хоча i сабе.
ЗАВІНУ'ЦЦА зак. Хутка ўзяцца за справу. Завінулась каля печы i на работу пасъпела, як i ўсе.
ЗАЙСЬЦГСЬ зак. Перастаць дыхаць, страціць прытомнасць, памерці. Пакулъ прибегла с двара, дык банка i зайшлась.
ЗАСУКА'ЦЬ зак. Закасаць. Засучи рукавы, а то намочит.
ЗАТСУУКА ж. Затаўка. Круннік смашны з затоукай мясной.
ЗА'ЧАСЬЦЬ приел. Рады (у складзе выказніка). У вашу крошцы хлеба зачасьць былі.
ЗАЯ'ДА м. i ж. Заядлы, зацяты чалавек, якога не пераканаеш. Гэтай заядзя хоцъ ты воду лій у вочы, а яна свае правіць.
ЗБАЁДАЦЬ зак. Згубіць, марна патраціць. Такія рукавіцы збаёдала. Ня магу дараваць, што за такое паліто i такія гроши збаёдаць, выкінула на вецяр.
ЗВАДЫЯ'Ш м. i ж. Чалавек, які падбухторвае да сваркі.
ЗВО'ДЫ толькі мн. Выдумкі, плёткі. Яна ня працуя., а цэлы дзень толькі зводы носщъ на языку.
ЗВУЧЫ'ЦЬ зак. Прывучыць рабіць што-н. у адзін i той жа час. Заўсёды перат сном мияцца, баба звучыла так.
ЗЖАБУРЭ'ЛЫ прим. Перакіслы (пра малако, смятану). Малако зжабурэло, як воцат стало, што ў рот ня ўзяць.
ЗІЧА'Нё н. Бацвінне. Наламі зічаня i кінь сьвіням.
ЗМА'ЗАК м. Кавалак сала, здору, якім змазваюць скавараду, подмазка. Кот зноў змазак такі вялікі сьцягнуў.
ЗМУСЬЦІ'ЦЬ зак. Спакусіць. Я сам ня хацеў купацца ў такой халоднай вадзе, але хлопцы змусьцілі.
ЗРУ'ШЫЦЬ зак. Падарваць цяжкай працай. Зрушыў сэрца будоўляй.
ЗЫ'ПКА ж. Вісячая калыска.
ГРХА ж. У выразе вырабіцца на ірху — стаць вельмі худым. Як засталась да іх у хату, дык i вырабілась на ірху.
КАБЛУ'К м. Ручка ў кошыку. Каблук у котику зламаўсь
Дадатковыя словы
завіда, завінуцца, засукаць, заяда, звадыяш, звучыць, зжабурэлы, змусьціць, зрушыць, зыпка, зічанё, мйяцца
20 👁