ВАЛЬНУЦЬ зак. экспр. З усёй моцы стукнуць. Як вальнуў яму па сьпіне, дык аш сагнуўся да зямлі. ВАЛЯНКА ж. Суконная вялікая хустка, якой накрываюцца ў холад або дождж. Такі дошч, што аш валянка навылят прамокла. ВАРАЖЭЙКА ж. Варажбітка. Варажэйка на картах добра варожыць. ВАТА ж. Невад. ВЕЦЁ н. Галлё з лісцем. Веця шмат нанасілі на сцяжаро. ВЁТАХ м. Ветах. Палоць грады трэба вётахам, бо менш зёля будзя. ВОМЕГ м. У выразе вомегам вылязе — не пойдзе на карысць. ВОНЬ часц. Вунь. Вонь твая шапка. ВУНЬДЗЯКА часц. Вунь. Чаму няма, вуньдзяка на лявя шапка. ВУПАР м. Той, хто не раіцца, а робіць так, як сам надумаецца або захоча. Вупар ты, кап ты папытайся, няўжо п табе сказалі п так зрабіць, а цяпер няма чаго шкадаваць. ВЫБІРАНЦЫ звыч. мн. Каноплі з пыльнікамі, якія выбіраюць раней. Ужо закурэлі выбіранцы, пара рваць. ВЫБУКСАВАЦЦА зак. Выкруціцца (пра дошкі). Ня зрабіў распорак, дык доскі выбуксавалісь. ВЫКАТ м. Вялікі выраз (у сукенцы). Табе сорамна с такім выкатам сукенку класьці. ВЫКАЦІЦЬ зак. Вельмі многа выразаць, зрабіць вялікі выраз. На што гэта ты выкаціла так сукенку? ВЫКУЛІЦЦА зак. Выкінуцца, вывернуцца. Як ты глядзёў, што дзіця выкулілась с калыскі. ВЫКУЛІЦЬ зак. Вывернуць. Выкуліць дзіця з санак. ВЫСЕЎКІ звыч. мн. Адходы, што застаюцца пры прасейванні мукі. Шмат высявак збіраяцца ў рэшаця. ВЫСКРАБАК м. 1. Булачка хлеба, спечаная з цеста, якое выскрабаецца з дзежкі. 2. метаф. Апошняе дзіця ў сям'і. Выскрабак, таму і малы. ВЫТАРАЧЫЦЬ зак. Шырока раскрыць вочы ад здзіўлення. Чаго вытарачыла вочы, стала ня пазнаваць? ГАЛАЎКІ толькі мн. Валакно з верхняй часткі сцябла лёну. ГАЛЬКА ж. Сарочка з карункамі ці гафтам. ГАНАВІЦЫ толькі мн. Споднія штаны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁