З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
БАГА'ТАЯ КУЦЯ'. Куцця перад Новым годам. Куцю ставілі на кут, a варылі яе зь мясам. БАЛАЦІНА' ж. Гразкае месца. Цяжка касіць было з-за балаціны вялікай. БАЛЁНІК м. Шарык. Балёнік толькі надзьмуў, a ён лопнуў скоро. БА'ЛО часц. Бывала. Бало пайду ў лес i вельмі скоро назьбіраю грыбоў, a цяпер вочы нічога ня бачаць. БАЦЯ'Н м. Бусел. Бацян жабы зьбірая. БАЦЯНКХА ж. Бусліха. БА'ЯЦЬ незак. 1. Расказваць. Дзет байку бая. 2. Хлусіць, выдумляць. Няўжо табе ня надабрыдла баяць такое? БЕРАГАРУ'ЛЬКА ж. Берагавая ластаўка. БІ'ЛА н. Спінка ў ложку. На біля хустка вісіць. БЛАГАСЛАУЛЯ'ЦЬ незак. метаф. Лаяць, крычаць на каго-н. Так благаславіла ў дарогу, што лепш бы дома быць. БЛАШЧЬГЦА ж. Клоп. Цяпер ня ў кога няма блашчыцаў, вывялі. БЛГСКАЦЬ незак. У выразе бліскаць вачыма — міргаць вачыма ад сораму. Трэба падгатовіцца i сустрэць людзей так, каб ня бліскаць вачыма. БОФДАВЫ прым. Бардовы. Ббрдавая сукенка табе да твару. БРУССУК м. Брусок у граблях. Брусок у граблях зламаўсь. БРЫ'ДКО прысл. Сорамна. Брытко так рабіць табе. БРЫ'КАЦЬ незак. Насіцца, бегаць. Цялята напілісь пойла i брыкаюць на двары. БУРАКЕ толькі мн. Боршч з буракоў. Буракі сёння смашныя, бо з мясам звараныя. БЯЗЬДЗЕ/ТУХАж Бяздзетная жанчына. А гэта бязьдзётуха дык на дзяцей нават i ня глядзщь. БЯЗЬЛЮ'ДШК м. Чалавек, які не падтрымлівае сувяз! с роднымі, сваякамі. У гэтага базьлюдніка хто калі хату атчыніў? ВАТАЛКА ж. Гушкалка. Як вагалку павесілі, дык дзеці дома дурэюць. ВАЛ КЗ А м. i ж. асудж. Гультай, лодыр. Гэты валіза нават дроў у хату ня ўнясе. ВАЛЬГСУТА ж. экспр. Прыволле, раздолле. У сяле для дзяцей летам вальгота
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

багатая, берагарулька, благаслауляць, брыдко, брыкаць, бязьдзеітухаж, бязьлюдшк, біла, падгатбвіцца
6 👁
 ◀  / 353  ▶