БАГАТАЯ КУЦЯ. Куцця перад Новым годам. Куцю ставілі на кут, а варылі яе зь мясам.
БАЛАЦІНА ж. Гразкае месца. Цяжка касіць было з-за балаціны вялікай.
БАЛЁНІК м. Шарык. Балёнік толькі надзьмуў, а ён лопнуў скоро.
БАЛО часц. Бывала. Бало пайду ў лес і вельмі скоро назьбіраю грыбоў, а цяпер вочы нічога ня бачаць.
БАЦЯН м. Бусел. Бацян жабы зьбіра.
БАЦЯНІХА ж. Бусліха.
БАЯЦЬ незак. Расказваць. Дзет байку бая. Хлусіць, выдумляць. Няўжо табе ня надабрыдла баяць такое?
БЕРАГАРУЛЬКА ж. Берагавая ластаўка.
БІЛА н. Спінка ў ложку. На біля хустка вісіць.
БЛАГАСЛАЎЛЯЦЬ незак. метаф. Лаяць, крычаць на каго-н. Так благаславіла ў дарогу, што лепш бы дома быць.
БЛАШЧЫЦА ж. Клоп. Цяпер ня ў кога няма блашчыцаў, вывялі.
БЛІСКАЦЬ незак. У выразе бліскаць вачыма — міргаць вачыма ад сораму. Трэба падгатовіцца і сустрэць людзей так, каб ня бліскаць вачыма.
БОРДАВЫ прым. Бардовы. Бордавая сукенка табе да твару.
БРУСОК м. Брусок у граблях. Брусок у граблях зламаўсь.
БРЫДКО прысл. Сорамна. Брытко так рабіць табе.
БРЫКАЦЬ незак. Насіцца, бегаць. Цялята напілісь пойла і брыкаюць на двары.
БУРАКІ толькі мн. Боршч з буракоў. Буракі сёння смашныя, бо з мясам звараныя.
БЯЗЬДЗЕТУХА ж. Бяздзетная жанчына. А гэта бязьдзётуха дык на дзяцей нават і ня глядзіць.
БЯЗЬЛЮДНІК м. Чалавек, які не падтрымлівае сувязі с роднымі, сваякамі. У гэтага базьлюдніка хто калі хату атчыніў?
ВАГАЛКА ж. Гушкалка. Як вагалку павесілі, дык дзеці дома дурэюць.
ВАЛІЗА м. і ж. асудж. Гультай, лодыр. Гэты валіза нават дроў у хату ня ўнясе.
ВАЛЬГОТА ж. экспр. Прыволле, раздолле. У сяле для дзяцей летам вальгота.
74 👁