Старонка 55
◀ / 353 ▶
валя і прыназоўніка па з вінавальным склонам назоўнікаў у словазлучэннях тыпу ісці па воду, ісці па хлеб. АБЛАТАШЫЦЬ зак. Абтрэсці без дазволу, самавольна (пра садовае дрэва). Нехта яблыну аблаташыў уночы. АБЛЯМОЎКА ж. Абшыўка краю адзення. Гэтая лента для аблямоўкі сукенкі добра будзя. АБМЫЛІЦЦА зак. Памыліцца, няправільна разлічыцца з кім-небудзь. Абмылілась, як плаціла за сахар, трэба было даць два рублі, а я паклала лавачніцы пяць і адразу пашла. АБЭРЖА ж. экспр. Вялікая, не зусім даведзеная да ладу пабудова. Хіба гэта хата, у гэтай абэржы, як у стадоле якой, вецяр гуляя. метаф. Вялікая, няспрытная жывёліна (пра карову). Такую абэржу прадзяржаць, трэба мець вазоў сем сена. АВО часц. Вось. Аво яна за хатай схавалась. Вось толькі. Пачакайце, аво дашыю ды пойдзям разам. АМЕЦІ толькі мн. Адходы пры веянні (каласы, мякіна і частка дробнай саломы). Зьбяры амеці ў мяшок. АПІВОШЫНА м. экспр. Той, хто шмат п'е гарэлкі, п'яніца. Апівошына гэты заліў вочы і нічога ня бачыць. АРШАЎКА ж. Сорт бульбы, варшаўка. Аршаўка ў гэтым годзя добра ўрадзіла. АСЁЛАК м. Брусок для вастрэння брытвы. Добра брыя, бо на асёлку навастрыў. АСМЫЧЫ толькі мн. Адходы валакна пры трапанні лёну. Асмычы валакністыя, як кужаль. АСТАЛЯВАЦЦА зак. Спыніцца дзе-н. для жыцця. Ды мы на хутары асталявалісь на зіму. АСТАРОНАК м. Бок гумна. Поўны астаронак пшаніцы наклалі. АТЛЕЦІЦЦА зак. Крыху, ледзь-ледзь нагрэцца (пра вадкасць). Вада ўжо адлецілась. АТОЖЫЛКА ж. Адростак. Атожылка фікуса. АТХЛЯШЧЫЦЬ зак. Адчыніць дзверы, вокны насцеж. Я мяту хату, а ён атхляшчыў дзьверы ды пабех. АТШЧЫКНУЦЬ зак. Адшчыпнуць, адарваць. Атшчыкнуць атожылку. АТЫМАЧ м. Ануча, якой бяруць чыгуны. Атымачам вазьмі цаган, бо рукі папячэш. метаф. Неахайная жанчына. Хоць бы гэты атымач сьвятам памылась. АШЧЭ прысл. Яшчэ. Ашчэ ня ўсьпела апалоць грады.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 353 ▶