Старонка 54
◀ / 353 ▶
А. К. Усціновіч АСАБЛІВАЯ ЛЕКСІКА ГАВОРКІ АКОЛІЦ ЛЮБЧЫ Змешчаныя ў артыкуле словы запісаны ў в. Купіск Навагрудскага раёна. Гэта вёска знаходзіцца за 5 км ад мястэчка Любча, якое было ў мінулым і з'яўляецца зараз сельскім адміністрацыйным і культурным цэнтрам паўночнай часткі Навагрудчыны. Гаворка вёскі тыповая для паўночна-заходняй падгрупы гаворак паўднёва-заходняга дыялекту1. Аснову яе слоўніка складае агульнабеларуская лексіка. Мясцовую ж своеасаблівасць утвараюць пераважна словы, якія адрозніваюцца месцам націску, значэннем, словаўтваральнымі афіксамі і формамі. Для гаворкі в. Купіск, як і для гаворак іншых вёсак гэтага кутка Навагрудчыны, характэрны наступныя найбольш важныя фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці: адсутнасць падаўжэння зычных у інтэрвакальным становішчы (насёнё, галё, збожо, Тацяна, свіня); наяўнасць прыстаўнога г перад пачатковым гукам а (гануча, гараць); наяўнасць ненаціскнога канцавога о ў прыслоўях, назоўніках ніякага роду, а таксама некаторых асабовых назоўніках мужчынскага і жаночага роду (много, мало, жыто, сало, масло, пано, мамо, бабо); моцнае яканне (яго дома ня было); канчатак а ў назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў ніякага роду (вокна, вёдра, цялята, парасята); прыметнікі ў форме вышэйшай ступені з суфіксам -ш- (вышшы, нішшы, блішшы, сіншы, чырвоншы, доўшы); панаванне канчатка -аў (-яў) у родным склоне множнага ліку назоўнікаў усіх трох родаў (брытваў, сёлаў, салдатаў, песняў, разоў, гадоў); пашыранасць прыназоўніка да з родным склонам назоўнікаў у словазлучэннях тыпу пайшоў да бацькі, пайшоў да ка- 1 Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Мінск, 1969.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 353 ▶