Старонка 53
◀ / 353 ▶
ЧАТЭРЫ ліч. Чатыры. Пайдзем у канец возяра, гэто атсюль якіх з чатэры кіламетры. ЧЭРАНЬ м. Чарэнь, ток у печы. Як печ пяракладаяш, та толькі ні забуць шкла ў чэрань накласьці. ЧЭЎРАЦЬ незак. Чаўрэць. Чэўрая ўжэ каторы гот наш дзет, аш с таго, як на санажаці гэто зрабіласо. ШАРАК м. Пінжак любога колеру. Сёня людзі ўсе вун папрыбіраліса, та й ты надзень новы шарак. ШАЎПСЬЦІ незак. Жэрці. Цалы вечар шаўпё і шаўпё, і куды яму толькі лезя? ШВАЙКА ж. Спіца для пляцення лапцей. Лапцей ні пляцём, а швайку хаваям на памяць. ШКУЙНА ж. Апалыя іголкі ад хвоі. Ідзі, покуль карову падаю, кінь пат парася шкуйны. ШОРБА ж. Юшка, суп з рыбы. Ой, браток, пярасаліў ты сваю шорбу, посьля яе будзяш брахаць на воду. ШПУРГАНУЦЬ зак. Кінуць, шпурнуць. Шпургану зара гэтай гразнай ганучай, калі ні пайдзёш атсюль! ШТО-КОЛЬВЯК займ. Што-небудзь. Сёня нешто натто прагаладоўса, дай што-кольвяк паесьці. ШТО-КОЛЬНЯК займ. Што-небудзь. Прыду раней дахат та яшчэ што-кольняк зрабіць усьпею. ШТЫНКЕЦІНА ж. Штыкеціна. Нехто ўначэ адырвоў вун колько штынкецін і ледво ні ўсю яблыню абаброў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 353 ▶