З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
А. К. Усціновіч АСАБЛІВАЯ ЛЕКСІКА ГАВОРКІ АКОЛІЦ ЛЮБЧЫ Змешчаныя ў артикуле словы запісаны ў в. Купіск Навагрудскага раёна. Гэта вёска знаходзіцца за 5 км ад мястэчка Любча, якое было ў мінулым i з'яўляецца зараз сельскім адміністрацыйным i культурным цэнтрам паўночнай часткі Навагрудчыны. Гаворка вёскі тыловая для паўночна-заходняй падгрупы гаворак паўднёва-заходняга дыялектуi. Аснову яе слоўніка складае агульнабеларуская лексіка. Мясцовую ж своеасаблівасць утвараюдь пераважна словы, якія адрозніваюцца месцам націску, значэннем, словаўтваральнымі афіксамі i формамі. Для гаворкі в. Купіск, як i для гаворак іншых вёсак гэтага кутка Навагрудчыны, характэрны наступныя найбольш важныя фанетычныя i марфалагічныя асаблівасці: адсутнасць падаўжэння зычных у інтэрвакальным становішчы (насёнё, галё, зоджо, Тацяна, свіня); наяўнасць прыстаўнога г перад пачатковым гукам a (гануча, гараць)\ наяўнасць ненаціскнога канцавога о ў прыслоўях, назоўніках ніякага роду, a таксама некаторых асабовых назоўніках мужчынскага i жаночага роду (много, мяло, жыто, сало, масло, nano, мамо, бибо); моцнае яканне (яго дома ня было); канчатак а ў назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў ніякага роду (вокна, вёдра, цялята, парасята); прыметнікі ў форме вышэйшай ступені з суфіксам -ш- (вышшы, нішшы, блішшы, сіншы, чырвоншы, доўшы); панаванне канчатка -аў (-яў) у родным склоне множнага ліку назоўнікаў усіх трох родаў (брытваў, сёлаў, салдатаў, песняў, разоў, гадоў); пашыранасць прыназоўніка да з родным склонам назоўнікаў у словазлучэннях тыпу пайшоў да бацькі, пайшоў да ка1 Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак. Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бйбо, збджо, зяўляецца
8 👁
 ◀  / 353  ▶