ЧАТЭ'РЫ ліч. Чатыры. Пайдзем у канец возяра, гэто атсюль якіх з чатэры кіламетры.
ЧЭ'РАНЬ м. Чарэнь, ток у печы. Як печ пяракладаяш, та толькі ні забуць шкла ў чэрань накласьці.
ЧЭ'УРАЦЬ незак. Чаўрэць. Чэўрая ўжэ каторы гот наш дзет, аш с таго, як на санажаці гэто зрабіласо.
ШАРА'К м. Пінжак любога колеру. Сёня людзі ўсе вун папрыбіраліса, та ŭ ты надзень новы шарак.
ШАУПСЫДГ незак. Жэрці. Цалы вечар шаўпё i шаўпё, i куды яму толькі лезя?
ШВА'ЙКА ж. Спіца для пляцення лапцей. Лапцей ні пляцем, а швайку хаваям на намяць.
ШКУЙНА' ж. Апалыя іголкі ад хвоі. Ідзі, покуль карову падаю, кінь пат парася шкуйны.
ШО'РБА ж. Юшка, суп з рыбы. Ой, браток, пярасаліў ты сваю шорбу, посьля яе будзяш брахаць на воду.
ШПУРГАНУ'ЦЬ зак. Кінуць, шпурнуць. Шпургану зара гэтай гразнай ганучай, калі ні пайдзёш атсюль! ШТО-КО'ЛЬВЯК займ. Што-небудзь. Сёня нешто натто прагаладоўса, дай што-кольвяк паесьці.
ШТО-КО'ЛЬНЯК займ. Што-небудзь. Прыду раней дахат та яшчэ што-кольняк зрабіць усьпею.
ШТЫНКЕ'ЦІНА ж. Штыкеціна. Нехто ўначэ адырвоў вун колько штынкецін i ледво ні ўсю яблышо абаброў
Дадатковыя словы
чэураць, швайка, шорба, шпургануць, штынкеціна
26 👁