З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
УШЧЫРЭ'ПІЦЦА зак. Ушчаперыцца. Малы ўшчырэпіўса за валасы, ні атпуская, хоць ты плач. ФАЕ'РКА ж. Канфорка. Дзе малая фаерка ат пліты? ФАМІ'ЛЯ otc. Родзічы. У нас кажуць: як швагяр яі фаміля, так антробы ні мясо. ФРАЯРЬГЦЦА незак. Франціць. Людзі робяць, a ён, як пан велькі, начапіў гальштук i фраярыцца. ФЯУРА'ЛЬ м. абразл. Прыдуркаваты, ненармальны. Ён i так ні натто разумны, а як падапе, тады зусім фяўраль.— Як гэто фяўраль? — Ніўжэш ты першы рас чуяш гэто?! Hy, калі ні хватая клёпкі. Усе месяцы як месяцы: па трыццаць дзён маюць i болыи, а ў фяўраля ні хватая... ХАВА'ЦЬ незак. Трымаць жывёлу. Дзьве каровы хавая, а яшчэ цяля пакінула на з 'шу. ХАРАШЭ' прысл. Хораша. Лядзі, як харашэ лубін пасходзіў! А роўнянько, аш вока радуя. ХВА'НДА ж. Фалда. Ой, колько хвандаў на сукенцы! ХВЭ'ЦКІ прым. Спрытны. Хвэцкі хлопяц у Федарыхі. ХВЭ'ЦКО прысл. Спрытна. Хвэцко на ім сядзіць шапка! ХГЖЫ прым. Шустры, паваротлівы. Во ііаглядзі, які Іван хіжы: у яго ўжэ сена на зіму хваціць. ХЛЯПЯСТА'ЦЦА незак. непаш. Рагатаць. Сядзяць тут, хляпешчуцца, а работа ні робляна. ХРАСЫДІ'ЦЬ незак. Прарошчваць насенне агародніны перад пасадкай. Ты агуркі свае ўжэ храсьціла? ЦАГА'Н м. Гаршчок. Бульбу чысто паелі, а кап цаган памыць, та нігодзін ні дагадоўса. ЦА'ЛЫ прым. Цэлы. Бало яму цалы дзень жнеш, жнеш, а ён i ні пакорміць па-люцку. ЦЕ'ПЯРСЯ прысл. Зусім нядаўна. А ён цепярся толькі пашоў ад нас. ЦЫГА'Н м. Удзельнік народнага вясельнага звычаю: госці жаніха прыбіраюцца «пад цыганоў» i ідуць у хату да маладой, падкідаюць на ўра гасцей i бадькоў, a тыя адкупліваюцца падарункамі. Адзін цыган, што на кане ехаў, так адзеты быў сьмешно! Кажаця, што там, скуль вы родам, такога абраду ні бывая; дзіўно: якоё ш гэто вяселя бяс цыганоў?! цэн м. Цень. Лянь, які доўгі цэн! ЧАФАС прыназ. Цераз. Толькі ён чарас плот пералес, так мы з-за куста падняліса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ушчырэпіцца, фяураль, хаваць, хляпястацца, храсыдіць
2 👁
 ◀  / 353  ▶