Завяршаецца збіранне звестак аб дыялектных адрозненнях у галіне слоўніка на тэрыторыі Беларусі для складання Лексічнага атласа беларускай мовы. Гэта ж кніжка — зборнік адносна невялікіх індывідуальных падборак рэгіянальных беларускіх слоў. Адны з іх змяшчаюць калекцыі дыялектызмаў, заўважаных аўтарамі ў мове сваіх землякоў i блізкіх. Другія з'яўляюцца дапаўненнем да выпушчаных у свет дыялектных слоўнікаў. Трэція — гэта тэматычныя зборы народнай лексікі або часткі іх. У адпаведнасці ca зместам артыкулы падзелены ў кнізе на дзве трупы. Артыкулы, якія змяшчаюць наогул розныя асаблівыя словы, характэрныя для той ці іншай гаворкі або трупы іх, складаюць першую частку кніжкі — «Лексічныя асаблівасці гаворак». Падборкі слоў у гэтых артыкулах з'яўляюцца дыферэнцыяльнымі ў адносінах да слоўніка літаратурнай беларускай мовы (y прыватнасці, да «Беларуска-рускага слоўніка», 1962), a ў некаторых выпадках — i да існуючых дыялектных слоўнікаў па адпаведнай тэрыторыі ці гаворцы. Парадак размяшчэння артыкулаў адпавядае ўмоўнай картаграфічнай паслядоўнасці следавання геаграфічных аб'ектаў пры пералічэнні (y дадзеным выпадку вёсак i раёнаў, дзе адзначаны словы).... Другая частка кніжкі «Народная тэрміналогія i наменклатура» ўключае пераважна артыкулы, у якіх пададзена лексіка некаторых традыцыйных заняткаў i промыслаў (жывёлагадоўля, пчалярства, рыбалоўства, плытніцтва), назвы самаробных бытавых i гаспадарчых прадметаў (посуд i інш.), a таксама некаторыя граматычныя i семантычныя трупы рэгіянальных слоў (назоўнікі, дзеясловы, прыслоўі, выклічнікі, экспрэсіўныя назвы). Рэгіянальныя словы i ілюстрацыі да іх пададзены ў фанетычным запісе графічнымі сродкамі беларускага літаратурнага пісьма. Дадаткова ўведзен знак ъ, які абазначае ненаціскны рэдуцыраваны галосны няпэўнай якасці (знак ь абазначае толькі мяккасць папярэдняга зычнага). Знакам г перадаецца выбухны тук г. Не атрымалі спецыяльнага графічнага абазначэння вузкія («закрытия») галосныя o, e, якія адзначаюцца ў якасці асобных фанем пад націскам у дыялектнай мове на паўднёвым захадзе Беларусі. Яны перадаюцца літарамі o, ё, e, 4 i
Дадатковыя словы
абектаў, зяўляюцца
4 👁