АД РЭДАКТАРАЎ Па ўсёй нашай рэспубліцы ідзе зараз выяўленне i рэгістрацыя традыцыйнай рэгіянальнай лексікі, характэрнай для беларускай народнай (дыялектнай) мовы. Гэтыя словы выходзяць з паўсядзённага ўжытку, захоўваюцца часта ўжо толькі ў памяці старэйшых мясцовых жыхароў i хутка могуць знікнуць назаўсёды. Такі лёс дыялектных слоў у наш час натуральны i непазбежны. Адбыліся грандыёзныя эканамічныя i caцыяльныя пераўтварзнні ў рэспубліцы, якія абумовілі карэнныя змяненні ў моўнай культуры нашага народа. Але вялікай стратай было б для навукі, калі б яны зніклі бясследна. Не так многа трэба намаганняў i сродкаў, каб уратаваць ад поўнага забыцця некалькі дзесяткаў тысяч падобных слоў. A захаваць іх дакладныя гукавыя вобразы i падрабязныя звесткі аб былой ролі ў моўных зносінах, a таксама аб пашырэнні варта не толькі дзеля лінгвістыкі. За словамі крыецца, як вядома, шмат вельмі цікавых i важных таямніц далёкага мінулага нашага народа. Ды i не выключана таксама магчымасць, што якоенебудзь з занатаваных рэгіянальных народных слоў, выпрабаваных i адшліфаваных многімі пакаленнямі, спатрэбіцца i для нашых агульнанародных зносін, для майстроў мастацкай мовы. Ba ўсеагульны рэспубліканскі «перапіс» рэгіянальных слоў уключыліся зараз лінгвісты, выкладчыкі мовы i студэнты-філолагі нашых універсітэтаў i педагагічных інстытутаў, настаўнікі, працаўнікі культуры i інш. Ствараюцца вялікія зборы падобных слоў i фразеалагізмаў па дыялектных зонах Беларусі i па арэалах асобных гаворак. На аснове іх складаюць розныя дыялектныя слоўнікі. Некаторыя з такіх слоўнікаў ужо выйшлі ў свет. i
6 👁