э, як i звычайныя галосныя о, е (артикулы М. В. Бірылы, Е. Ф. Дуброўскай, Н. Д. Корань, I. I. Крамко, А. М. Прышчэпчык, А. К. Усціновіч, В. В. Шура). Ужыванне гэтых галосных добра вывучана, а геаграфія іх у дыялектнай мове ў межах Беларусі адлюстравана на спецыяльных картах «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963). Словы ў артикулах упарадкаваны пераважна па алфавіту. Але ў некаторых падборках словаўтваральныя варыянты назваў або вытворныя ад слоў змяшчаюдца пад адным загалоўным словам i ў алфавіт не выносяцца. Есць таксама артикулы, у якіх уся лексіка групуецца па тэмах або сінанімічных радах. Нарэшце, у радзе артыкулаў паасобныя трупы слоў па тих ці іншых причинах адзначаюцца толькі ва ўводзінах да падборак, а ў алфавіт не ўносяцца. Для таго каб лягчэй было адшукаць у кнізе любое ўключанае ў падборкі слова, дадаецца агульны індэкс лексікі. ён змешчан у канцы кнігі. У загалоўных словах адзначан націскны склад. У {люстрациях жа месца націску ў словаформах паказана толькі ў тых выпадках, калі яны з'яўляюцца рэгіянальнымі ў гэтых адносінах. Пры характарыстыцы слоў аўтары карысталіся розным! скарачэннямі. Агульнапрынятыя ў кнізе скарачэнні пададзены алфавитным спісам. Дадатковыя ж спецыяльныя скарачэнні ў матэрыялах розных аўтараў раскрываюцца асобна ў кожным артикуле. У заключэнне адзначым, што першая ініцыятыва па стварэнню зборніка рэгіянальных лексікаграфічных твораў «малога жанру» i публікацыі іх належыць кафедры мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя M. Горкага разам з выдавецтвам «Вышэйшая школа» («Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы». Пад рэд. Ф. Янкоўскага. Мінск, 1960). Гэта кніжка, такім чынам, з'яўляецца як бы новым, наступным зборнікам падобных твораў. У Інстытуце мовазнаўства ідзе падрыхтоўка яшчэ адной такой кніжкі. Але не толькі ў Інстытуце мовазнаўства можна зараз падрыхтаваць i выпусціць у свет падобныя зборнікі рэгіянальных матэрыялаў па лексіцы i фразеалагізмах. Нямала*ёсць цікавых збораў рэгіянальных беларускіх слоў у картатэчных скрынках нашых мовазнаўцаў — выкладчыкаў мовы ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі. Асаблі
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляюцца
9 👁