АБЕ'ЧКА ж. Загіб, закладзены край хусткі. А чаму ты такую вёльку абечку залажыла? АБЕ'ЧКО н. Абечак. Гэто ш ад рэшата абечко, хай ляжыцъ, дзе ляжало. АБУВА'НЯ м. Абутак. Трэба ехаць у горат: тут на мае ногі німа ніякаго абуваня. АВЁРКА ж. Вавёрка. Тутака недзі жыве авёрка, учора мы яе бачылі на ёлцы. АГЛАБЛЁВА прым. Апошняя чарка перад разыходжаннем. Куды ш вы, людзі добрыя? Трэба зрабіць аглаблёву. АДНАСТА'ЙНЯ прысл. Аднастайна. А што я там ні бачыў?! Там, я ведаю, у сё ідзе аднастайня. АДЫМКА'ЦЬ незак. Адмыкаць. Недзі згубіў ключ, та ціпер ніхай сам як хоча адымкая хату. АЗЯРЭ'ДО н. 1. Азярод. Гэто ад азярэда жэртка. Даўнёй у нас на азярэдзі сушылі снапы. 2. перан. абразл. Недарэка, нязграбны чалавек. Куды ты прэш, азярэдо дурноё? Хіба ні бачыш? АКРА'С прысл. Якраз. Думала, што запозьніса, а ты акрас у пору прышоў. Шарак гэты табе акрас. А71Я 1. злуч. Але. Хоць доўго хадзілі, аля затоя набралі досі [грыбоў]. 2. часц. Але. Аля й красіво піша твая Нінаі АНДА'ЦЬ зак. Аддаць. Ты ўжо нагулёўса, а ціпер андай мячык яму. АНТРО'БЫ толькі мн. Вантробы. Параскрадваў, парасцьцягваў усё, кап яго антробы сабакі цягалі! АПРАНГСЯ ж. Адзенне. Сёдня на гуліцы зімно, адзень апранісю якую. АСЁЛКА ж. Асялок. Вазьмі, як хочаш, маю асёлку, яна за тваю шмат лепша. АСЁНКА ж. Асенняе (дэмісезоннае) паліто. У Ніны яшчэ І тая асёнка добра, а ўжэ ёй нову купілі. ACO'BIK м. Падасінавік. Як надышла на адно мейсцо, набрала аш кошык асовікаў. АТПАЛЯНТАВА'ЦЬ зак. Адлупцаваць. Бацько сказоў, што атпалянтуя цібе за гэто. АХО'ДЖВАЦЦА незак. Даглядаць жывёлу, даваць ёй есці. Загулялася я ў вас, а мне ўжэ трэба аходжвацца. АШПО'НДАЦЬ зак. непаш. Выкапаць (знайсці, адшукаць). Прыехаў ж жопкаю* Аля ш ашпондаў ён сабе дзеўку недзіі
Дадатковыя словы
acobik, абечка, адымкаць, андаць, атпалянтаваць, атпалянтўя, ашпондаць
5 👁