Адсугнасць падаўжэння зычных: свіня, зеляў смецяу судзя, вяселя, гразю, збожа. Падаўжэння няма i ў слове сёння} гэта прыслоўе вымаўляецца дваяка: сёня, сёдня. 9. Замест націскнога а (я) у дзеясловах прошлага часу мужчынскага роду вымаўляецца о(ё): даглядоў, пагноў, узёу, зьнёў. Гэта ж пашыраецца i на іншыя словы, дзе перад ў ёсць націскное а: зоўтра, проўда. 10. Жаночыя імёны па бацьку скланяюцца не як назоўнікі, а як прыметнікі, г. зн. ва ўсіх склонах, апрача назоўнага i вінавальнага, маюць аднолькавы канчатак -ай: у Ніны Міхайлаўнай, аддоў Галіне Мітрафанаўнай, гаварылі аб ДарЧ Мікалаяўнай; у назоўным склоне — Ніна Міхайлаўна, у вінавальным — Ніну Міхайлаўну (параўн. прыметнікі жаночага роду адзіночнага ліку, якія ў назоўным i вінавальным склонах маюць сцягнутыя формы: трава зялёна, траву зялёну). 11. Нярэдкае выкарыстанне паланізмаў: апона — пакрышка, асабоўка — асабістая легкавая машына, бамбовяц—бамбардыроўшчык, гавэнда—гутарка, дзісь— сёння, камаш — чаравік, кіроўнік — кіраўнік, ксёншка— кніга, лятарня — ліхтарык, мейсцо — месца, ровар — веласіпед, цёнгля — заўсёды i інш. 12. Вымаўленне некаторых уласных назваў i ўтварэнняў ад іх адрозніваецца ад літаратурнага, напрыклад: не Шчучын, a Шчуцін (у нас усе кругом кажуць Шчуцін. 9 I дзяды наши так гаварылі); не бёрштаўскі, a бярштанскі (Ці пайдзе сёдня бярштинскі аўтобус?); неУладзімір, a Уладзімір (Маго бацька завуць Уладзімір Уладзіміравіч). 3 дыялектных слоў, запгсаных у вёсцы Бершты, у гэтай падборцы пададзены толькі такія, якіх няма ў «Дыялектным слоўніку (3 гаворак Зэльвеншчыыы)» П. Сцяцко (Мн., 1970) i «Матэрыялах да слоўніка Гродзенскай вобласці» T. Ф. Сцяшковіч (Мн., 1972). Выключзнне складаюць адзінкавыя словы, значэнне якіх у гаворцы вёскі Бершты разыходзіцца ca значэннем, зафіксаваным у памянёных слоўніках, напрыклад: сыновец, швайка i інш. АБГАЛАШЬГЦЬ зак. асудж. Абабраць. Што калі ат суседавых дзяцей адбою німа, усёнькі наш сат абгалаціылі
Дадатковыя словы
бярштйнскі
6 👁