З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
I. Я. Лепешаў 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ БЕРШТЫ ІНЧУЧЫНСКАГА РАЁНА Вёска Бершты — адно ca старажытных пасяленняў на Гродзеншчыне. Тут у XV ст. знаходзіўся велікакняжаскі двор i былі напісаны шматлікія акты Вялікага княства Літоўскага. Упершыню Бершты ўпамінаюцца ў адным з гэтых актаў 27 лютага 1460 г.1 Для гаворкі вёскі характэрны такія асаблівасці: 1. Ужыванне назоўнікаў мужчынскага роду першага скланення з канчаткам -аві ў давальным i месным склонах адзіночнага ліку: скажу твайму бацькаві, дзяцькаві, татаві, Пецькаві. 2. Наяўнасць канчатка -a ў назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў ніякага роду: вокна, вёдра, гнёзда, цялята, парасята. 3. Ужыванне сінтэтычнай формы будучага часу, утворанай у выніку зліцця дапаможнага дзеяслова иметь з інфінітывам спрагальнага дзеяслова: як меціму час, та прыду. 4. Прыстаўны г фрыкатыўны: ганучы, тараць, тарэшнік, гура, гуж — вуж, нігодны — ніводны гостры — востры, па-гулічнаму — па-вулічнаму. 5. Моднае яканне: восянь, паедзям, ішлі полям, сохня, але ні маю, німа, міне, цібе, сібе, нідзеля, сьміяцца. 6. Саканне: углядаласа, баяліса, сустракаюса; у зваротных дзеясловах прошлага часу ніякага роду вымаўляецца со: калі гэто зрабіласо? 7. Захаванне канцавога ненаціскнога о: вухо, сало, слонейко, бліско, много, часто, жыто жжато. 1 Документы Московского архива Министерства юстиции, т. 1, М., 1897, стар. 26; гл. таксама: Акты Литовской метрики, т. 1—2. Варшава, 1896—1897, № 241—252; БелСЭ, т, 1970, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 353  ▶